14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Двух грамадзян Украіны прызналі падазраванымі ў дыверсіях на чыгунцы ў Польшчы

Прэм’ер-міністр Польшчы паведаміў, што былі ўстаноўлены асобы двух асноўных падазраваных.

Паводле яго слоў, падазраваныя — грамадзяне Украіны, якія гэтай восеньню перасяклі мяжу Польшчы з Беларуссю і, як мяркуюць, працавалі на расійскія спецслужбы.

Адзін з падазраваных раней быў асуджаны за дыверсіі судом у Львове. Пасьля падрыву абодва беглі назад у Беларусь, паведаміў Туск.

Беларускі палітолаг Павел Усаў так пракаментаваў гэтую заяву: “У гэтым ўся сутнасьць гібрыднай вайны. На жаль, дадзены факт ў інфармацыйнай прасторы будзе выкарыстоўвацца як супраць беларусаў (Беларусі), так і ўкраінцаў. 

Расея максімальна выкарыстоўвае антыбеларускія і антыўкраінскія наратывы, для ўзбуджэньня варожасьці і напружанасьці ў польскім грамадстве”

Апошняе

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: