14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Лукашэнка вызваліў двух каталіцкіх сьвятароў. “Працэс абмену і мягкага перазапуску адносін запушчаны”

Былі вызваленыя асуджаныя з палітычных прычынаў сьвятары:

• Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў калёніі,

• Анджэй Юхневіч, асуджаны на 13 гадоў калёніі.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім паведамленьні адзначыла, што два сьвятары, якія «ўчынілі цяжкія злачынствы супраць дзяржавы», былі «вызваленыя на падставе памілаваньня». Адзначана, што рашэньне было прынята Аляксандрам Лукашэнкам «у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага».

На думку палітоляга Паўла Усава гэта сьведчыць пра “запуск працэсу абмену і перазапуску адносін паміж Польшчай і Беларусьсю”. Аб гэтым ён напісаў у сваем Тэлеграм-канале:

“Рэакцыя на адкрыцьцё межаў. Працэс абмену і мягкага перазапуску адносін запушчаны. Калі ня будзе чарговых правакацый у бліжэйшы час больш людзей выйдзе з вязьніцаў. 

У сеньняшняй сітуацыі гэта найлепшае развіцьце падзей. 

Ведаю, некаторыя не пагодўяцца, але не думаю, што нехта зараз у стане прапанаваць нейкія іншыя рэалістычныя падыходы і стратэгіі, і тым больш йх рэалізаваць на практыцы”

Апошняе

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: