21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ва Ўкраіне надалі званьне Героя Ўкраіны 16-гадоваму школьніку, якога расстралялі за стужку на заплечніку ў колерах нацыянальнага сьцягу

Трагедыя здарылася яшчэ ў 2014 годзе ва акупаваным расейцамі Данецку.

У пачатку ліпеня 2014 года Сьцяпан Чубенка адправіўся да сябра ў Кіеў. Аднак неўзабаве пасля вызваленьня Краматорска ад расійскіх сілаў ён паехаў дадому цягніком, які ішоў праз заняты расіянамі Данецк. На тым этапе вайна не была поўнамаштабнай, яна была гібрыднай: без дакладнай лініі фронту, а транспарт спачатку хадзіў так, як хадзіў у мірны час, праз блокпасты.

У школьніка на заплечніку была маленькая сіне-жоўтая стужка, а ў сумцы ляжаў шалік львоўскага футбольнага клуба «Карпаты». Гэтых сімвалаў аказалася дастаткова, каб баевікі з батальёна «Керч» знялі яго з цягніка.

У выніку, хлопец быў затрыманы, цярпеў ад катаваньняў, а пазьней быў расстраляны.

У жніўні 2021 года імя Сьцяпана Чубенкі надалі школе, у якой ён вучыўся, а ў сьнежні 2021 года паставілі помнік у адным з паркаў Краматорска.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: