30 кастрычніка 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Гістарычная аксіёма

Гістарычная аксіёма такая: малыя Прыбалтыйскія краіны былі інструмэнтамі палітыкі вялікіх краінаў (краінаў Антанты, альбо Нямеччыны). Цяпер карціна не зьмянілася. Дэманстратыўную антыбеларускую пазыцыю займае Летува (часта з парушэньнямі права). Тут даволі нерацыянальныя паводзіны, асабліва, калі глядзець у будучыню. Можна, напрыклад, пачытаць (партал “Свабода”), што кажа былая міністар гэтай краіны, якая праводзіць брусэльскую палітыку:

«Забудзьце пра сувэрэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсьць толькі інструмэнт Крамля».

Альбо: «Амэрыканскія палітыкі робяць адну і тую ж памылку адносна Лукашэнкі»

А прэзыдэнт Наўседа ў мінулым годзе нецярпліва нават назваў Беларусь “губерніяй Расеі”.

Зараз ён патрабуе “абмежаваць калінінградскі чыгуначны транзіт, але толькі для Беларусі”. “Гаворка ідзе не пра транзіт расейскіх тавараў у Калінінградскую вобласьць, удакладняе Наўседа, — а пра абмежаваньні на беларускія тавары». Гэта ж які саліст!

Цяпер, калі пазыцыя беларускіх нацыянальных палітыкаў за мяжой і адміністрацыі Трампа паднялі з долу палітычную суб’ектнасьць Беларусі (якую закопвалі эўралібэралы), яны праз сваіх летувіскіх “проксі” кажуць: «Амэрыканскія палітыкі робяць адну і тую ж памылку адносна Лукашэнкі». (Але справа тут не ў Лукашэнку, а ў Беларусі і “памылкі” амэрыканцы ня робяць.)

І ў працяг — з-за кантрабандных паветраных шарыкаў з цыгарэтамі (якія з прычыны перакрыцьця мяжы лятаюць зь Беларусі ўжо працяглы час, бо працуе адна беларуска-летувіская кантрабандная мафія) летувіскія ўлады вырашылі зачыніць межы зь Беларусяй. (Пытаньне: а прычым тут межы? І для каго зачынілі гэтыя межы?). Што называецца, ствараюць дзіцячы прэцэдэнт, а можа, маўляў, Трамп заўважыць і перастане выцягваць палітвязьняў.

За пару дзён зачыненьня мяжы пацярпелі ў агульным ліку больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч беларускіх пасажыраў. (Я ўжо не кажу, што віленскія ўлады натварылі для сябе і для сваіх перавозчыкаў.)

Непрыняцьце рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі — гэта пахвальна і зразумела. Але псаваць дачыненьні зь беларускай нацыянальнай дэмакратыяй — гэта трэба ўмець. (Гэтаксама як і паставіць на газпрамаўскую падстаўную пачку.) Хоць бы наперад паглядзелі.

Зянон Пазьняк

Апошняе

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла мапу Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам

Карта Смоліча — першая беларускамоўная карта нашай краіны. Паводле...

Відэа лекцыі Галіны Пазьняк пра Максіма Багдановіча

19 кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя...

Татальная залежнасьць Беларусі ад Расеі

Зьнешні гандаль, энэргетыка, транзіт, фіскальная сфэра, манэтарная палітыка, зьнешні...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: