27 красавіка 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Аб антыдзяржаўнай рыторыцы праціўнікаў дыктатуры

Рыторыка супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў гучыць шмат з асяроддзя так званай беларускай антылукашысцкай дэмакратычнай “апазыцыі”. Прарасейская агентура, якая стала цяпер палітычным дзейнікам, зьяўляецца часткай гэтай “апазыцыі”.
Яны часам так рэвалюцыйна ненавідзяць “сіняпалага” дыктатара, што заклікаюць украінцаў бамбаваць беларускія гарады, Мазыр і іншыя, каб нашкодзіць яму, гаду, напоўніцу і ўцягнуць у вайну з суседзямі.

Разгледзім два схаваныя аспэкты прапаганды, якія там гучаць.
Першы, нібыта “антылукашысцкі” аспэкт — гэта пастаяннае рытарычнае патрабаваньне жорсткіх эканамічных санкцыяў супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Патрабавальшчыкі дэманструюць нянавісьць да Лукашэнкі, барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі і прапануюць задушыць рэжым татальнымі эканамічнымі санкцыямі, блакаваньнем чыгункі, усяго транспарту і гандлю, стварыць, фактычна, блакаду Беларусі.
Што гэта абазначае? Гэта абазначае поўны зыход інтарэсаў рэжымнай улады, эканомікі і гандлю ў Расею, татальную залежнасьць эканомікі, энэргетыкі і гандлю ад Расеі, прэпарацыю скасабочанай аднабокай структуры краіны ў інтарэсах Расеі, ліквідацыю гандлёва-эканамічных, транспартных і культурных стасункаў з Захадам і Эўропай, узмацненьне русіфікацыі і магчымасьцяў расейскай агрэсіі коштам беларускага эканамічнага патэнцыялу.
Часткова тое ўжо адбылося і сьведчыць аб структурным разбурэньні Беларускай дзяржавы, прывязцы яе да агрэсіўнай Расеі, якая ставіць задачу ў будучым анэксаваць Беларусь.
На існаваньне ўлады Лукашэнкі і на дыктатуру Лукашэнкі эканамічныя санкцыі, практычна, не ўплываюць. (Яны ўвогуле нідзе не абвальваюць дыктатуру як сістэму ўлады.) Наадварот, эканамічныя санкцыі ўжо ўдарылі па беларускім народзе і ўмацавалі дыктатарскую ўзурпацыю Лукашэнкі. Прытым трэба яшчэ ведаць, што эканамічныя санкцыі прадугледжваюць пераразьмеркаваньне рынкаў у карысьць тых, хто гэтыя санкцыі ўводзіць. Гэта таксама ўжо адбылося.

Пытаньне канкрэтнае — хто яны, гэтыя дэмакратычныя калабаранты? Тут жа не памылка. Тут пастаянная пазыцыя.

Яшчэ раз высьвечваю, як дзейнічае расейская агентура і калабаранты чужой палітыкі:
— яны ярасна і пастаянна (і нібыта патрыятычна) выступаюць супраць антынароднай палітыкі Лукашэнкі і адначасна прапануюць і падтрымліваюць заганны мэтад барацьбы — татальныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Фактычна, яны выступаюць супраць нацыянальных інтарэсаў дзяржавы. Вынікам будзе эканамічнае і сацыяльнае разбурэньне краіны. Гэта на карысьць Расеі і схаваных яе супольнікаў у Эўропе.
Тут простая і стандартная гэбоўская мадэфікацыя мэтодыкі “6 х 4” (прапарцыйная сумесь нэгатыву з пазітывам), якая, аднак, як паказала практыка, на жаль, усё яшчэ не зразумелая для шмат якіх беларусаў.
(У народзе такі прыём называецца “выплеснуць ваду разам з дзіцём” альбо “спаліць мышэй разам з гумном”.)

Другі аспэкт маніпулятыўнай антыбеларускай прапаганды датычыць фальшывых выбараў рэжыму. Прыём, заснаваны на выкруце той жа мэтодыкі “6 х 4” і паўтараецца калабарантамі пастаянна на ўсіх псэўдавыбарах.
Сутнасьць прыёму ў тым, каб загітаваць выбарцаў, якія супраць Лукашэнкі, прыйсьці галасаваць на фальшывыя выбары. Мэтадычка такая: “Иди и скажи ему своё НЕТ!” Нямала наіўных беларусаў паддавалася на гэты прымітыўны кручок.
Вялікая фрэквэнцыя (колькасьць тых, што прынялі ўдзел у галасаваньні) аблягчае рэжыму фальсіфікацыю выбараў. Бо відавочна, што людзі зьявіліся на ўчасткі і галасавалі. Калі ж выбарчыя ўчасткі паўпустыя, то гэта лёгка фіксуецца, і фальсіфікацыя доказна відавочная.
Байкот фальшывых выбараў (заклік не хадзіць галасаваць), зразумела, ніколі ня быў татальным і ўсеагульным (бо быў “бэтон” за Лукашэнку). Але непрыход заўсёды існаваў (у некаторых месцах выбарчыя участкі былі амаль пустыя). Усё гэта адыграла ролю ў непрызнаньні фальшывых выбараў за дэмакратычныя і законныя.

Сёньняшнія калабаранты чужой палітыкі за мяжой (“офіс”, “нау” ды інш.), каб загнаць людзей на псэўдавыбары, ужываюць той жа стандартны фальшывы прыём (“ісьці галасаваць супраць усіх”). Прымус, дэмагогія і мэтодыка не зьмяняюцца.

Зянон Пазьняк.

Зацемкі аб палітыцы Трампа і аб пераменах

Амэрыка На сёньняшні дзень прэзыдэнт Трамп -- гэта рэальны палітычны...

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар...

Беларусь перадусім

Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Амэрыку і яе законна выбранага амэрыканскім народам прэзыдэнта Дональда Трампа. Ніхто ня мае права зьневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы сьвету. Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзыдэнт Трамп, ідзе на карысьць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам. Нішто ня робіцца адразу, але па-парадку. Калі ёсьць задача і мэта зрабіць пабудову, яна будзе дасягнута, нават калі для прафанаў напачатку -- гэта куча бярвеньняў.

Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа

Нягледзячы ні на што, прэзыдэнт Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і пасадзіць прадстаўнікоў Расеі і Украіны за стол перамоваў. Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта.

Апошняе

Дванаццаты красавік

Матэрыял для развагаў над гераізмам змаганьня і над масавай псіхалогіяй дыктатуры.

21 лютага – міжнародны дзень роднай (Беларускай) мовы

(Кароткі рэфэрат, для школьнікаў і студэнтаў) Сёньня на Беларусі наша...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: