31 студзеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Павел Усаў: Палітыка зьбліжэньня

Санкцыі, “выбары” і мірныя перамовы

Размовы пра эфектыўнасьць санцый, гэта як размова пра тое, што ўдзел у “выбарах” – пасіўнае галасаваньне ва ўмовах аўтарытарызму нейкім чынам паўплывае на сыстэму і прывядзе да перамен.

Агульна, гэтая дыскусія пра санкцыі вядзецца з пачатку 2000-х гадоў.

У дадзеным допісе проста хацеў бы спыніць разнастайныя маніпуляцыі адносна “адмены санкцый” і “палітыкі збліжэньня”

Палітыка зьбліжэньня не зьяўляецца бяздумным заклікам адмяніць санкцыі (!) тут і зараз. Гаворка вядзецца пра магчымасьці абмену шэрагу санкцый на палітзьняволенных, якія церпяць і паміраюць у вязьніцах. Праз арганізацыю сталага перамоўнага працэсу, які прадугледжвае дзейнасьць сталай фармальнай кантактнай групы.

Галоўнае пытаньне, ці асабіста Лукашэнка зацікаўлены ў такой палітыцы. Мяркую што так. Адсюль перыядычнае вызваленьне палітвязьняў а таксама спроба аднавіць мінімальную дэмакратызацыю пад час выбараў. Калі б такога жаданьня не было, наўрад ці б людзі пачалі выходзіць, і з шафы не выцягнулі б Канапацкую.

За 5 год санкцыі і спэкуляцыі вакол іх як “эфэктыўнай зброі”, прызывы да павялічэньня ціску, не вызвалілі ніводнага чалавека, а тым часам у вязьніцах памерла ўжо больш за 10 палітвязьняў, сотні ўжо страцілі фізычнае і псіхічнае здароў’е. Таксама яны не аслабілі сыстэму і не спынілі тэрор.

Я лічу, што калі ёсьць магчымасьць “збліжэньня” (не ПРЫМЯРЭНЬНЕ, не ПРЫНЯЦЬЦЕ) з рэжымам, якое прывядзе да вызваленьня хаця б некалькіх дзесяткаў людзей – гэта неабходна рабіць.

Збліжэньне не азначае прызнаньня Лукашэнкі, яно азначае пошук магчымасьцяў у складанай сітуацыі – вызваліць як мага больш людзей, аслабіць рэпрэсіі і знайсьці шляхі для вырашэньня іншых крызісаў у якіх завязла Беларусь;

Палітыка збліжэньня не азначае, таго, што Лукашэнка і яго атачэньне пазьбегне адказнасьці. Але, каб карнікі панесьлі адказнасьць неабходна, перш за ўсе, узяць уладу ў краіне ў свае рукі.

На дадзены момант і ў бліжэйшай будучыні, апазіцыя не будзе ўстане гэтага зрабіць. У яе няма, ні сіл, ні магчымасьці, ні волі.

АПК-ОСТ-КР, манапалізаваўшы міжнародны накірунак, прадаюць Захаду ілюзіі сваей значнасьці і эфектыўнасьці (якая роўнае – 0), але за гэтыя ІЛЮЗІІ людзі расплочваюцца сваімі жыцьцямі. Яны аддаюць рэальнае, за палітычную фікцыю.

Колькімі яшчэ жыцьцямі беларусаў гатовыя новадэмакраты заплаціць за свае шоў і тытулы?

Больш таго, падтрымка гэтых ілюзій спрыяе далейшай ізаляцыі Беларусі і разбурэньню яе суверэнітэту.

Палітыка збліжэньня павінна стварыць хаця б уступныя ўмовы да дэізаляцыі Беларусі, для хамаваньня працэсу дэканструкцыі дзяржавы і зліцьця яе з Расеяй.

Верагодна, такая палітыка, магла б стварыць прастору для пэўнага манэўру для аўтарытарнага рэжыму, асабліва калі пачнецца гандаль мірнымі дамоўленасьцямі. Як я разумею пытаньне Беларусі тут нават і не стаіць, хаця павінна!

Агулам я скептычна стаўлюся да гэтых перамоваў, бо яны не закладаюць паразу Пуціна, а гэта азначае, што і рэжым Лукашэнкі захаваецца.
Сыходзячы з гэтых ўводных, “перамовы” павінны аслабіць вайскова-стратэгічную прысутнасьць Расеі ў Беларусі. Беларусь ні пры якіх умовах не павінна стаць разьменнай манетай.

Перш за ўсе, вывад расейскай ядзернай зброі і расейскіх вайскоўцаў. Зьняцьце напружанасьці ў адносінах з суседзямі (ліквідацыя гібрыдных пагроз). Фіксацыя нейтральнага статус Беларусі, нават калі гэта будзе на карысьць існуючаму рэжыму.

Ці можна ў сеньняшніх абставінах захаваць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць? Складанае пытаньне, бо рэсурсаў і магчымасьцяў не вельмі шмат, але гэта не азначае, што трэба адмаўляцца ад спробаў гэтага не дапусьціць.

Яшчэ раз падкрэсьлю, зьньшчыць рэжым сіламі апазіцыі немагчыма, бо такіх сіл няма, Захад маральна гатовы сьпісаць Беларусь, а некаторыя палітыкі ўжо заяўляюць пра тое, што Беларусь – частка Расеі.

У такой сытуацыі апазіцыя пераўтвараецца ў пасіўнага назіральніка разбурэньня ўласнай дзяржавы.

Канешне, палітыка зьбліжэньня двухбаковы працэс – і дзеля стварэньня пэўных прадумоў, улады маглі б пайсьці на вызваленьне (ці хаця б пераводу пад дамашні арэшт) А. Пачобута, К. Андрэву, П. Шарэнду-Панасюк, В. Касьцюгову, І. Славнікаву, Дз. Івашына, Зм. Дашкевіча, М. Рабкову.
Адначасна – прапанаваць краінам ЭЗ стварыць кантактную групу па дээскалацыі сітуацыі (без высоўваньня ўльтыматумаў з абодзьвух бакоў). Эўрапейскія палітыкі, каб надаць сабе пэўнага палітычнага камфорту, маглі б рабіць гэта ў межах спецыяльнай міжнароднай гуманітарнай місіі.

Сыходзячы з рэальнай ацэнкі сітуацыі, палажэньня Беларусі, дадзены працэс можна і трэба ініцыяваць у перыяд бліжэйшых трох месяцаў.

  1. Дыпсустрэчы на тэрыторыі трэцьціх краінаў (ЕЗ – МЗС РБ, АП);
    1.1. Вызваленьне шэрагу вязьняў;
  2. Прыезд СМГМ ў Менск
    2.1. Вызваленьне шэрагу палітычных вязьняў;
    2.2. Кропкавая замарозка санцый;
  3. Фарміраваньне гуманітарнай кантактнай групы;
    3.1 Вызваленьне шэрагу палітвязьняў;
    3.2. Аднаўленьне дыпламатычных кантактаў;
    3.3. Дээскалацыя сітуацыі на межах;
    3.4. Аднаўленьне наземных камунікацый (чыгуначны транспарт) і больш свабоднае перасоўваньне праз межы;
    3.5. Поўнае аднаўленьне функцыянаваньня консульстваў РБ;
  4. Кансультацыі па далейшай дэмілітарызацыі сітуацыі ў Беларусі;
    4.1. Спыненьне рэпрэсій, далейшае вызваленьне вязьняў;
    4.2. Спыненьне завочнага перасьледу па палітычных матывах і адмена завочных прысудаў;

Адначасова, я ўпэўнены ў тым, што Расея будзе імкнуцца да таго, каб не дапусьціць рэалізацыі палітыкі збліжэньня.

Але ініцыяваньне і крокі ў кірунку такой палітыкі, дадуць магчымасьць ясна зразумець, ці Беларусь яшчэ існуе як незалежная, суверэнная дзяржава, ці ўжо не.

Мне падаецца, што пакуль не пачаліся перамовы, пакуль Расея мае зьвязаныя рукі і аслабленыя пазіцыі, варта запусьціць механізмы збліжэньня.

Калі нехта думае, што палітыка збліжэньня і спроба нармалізацыі сітуацыі, дээскалацыя – гэта прызнаньне Лукашэнкі, та магу сказаць толькі адно.

  1. З прызнанем ці без Лукашэнка будзе кіраваць краінай пакуль не памрэ;
  2. Расея будзе імкнуцца цалкам вынішчыць Беларусь;
  3. Захад не гатовы да доўгай і інтэнсіўнай канфрантацыі з Расеяй, а безкампраміснае змаганьне з рэжымам Лукашэнкі магчыма толькі, калі Украіна будзе перамагаць і Захад будзе імкнуцца да гэтай перамогі.

Тыя, хто пакінуў краіну могуць пачакаць наступныя 5-10 год за мяжой, падарожнічаць, ездзіць па самітах. Тыя хто зараз сідзяць у ШІЗА, пазбаўлены магчымасьці бачыць сваіх дзяцей, родных – такой магчымасьці не маюць, і могуць не мець яе ўвогуле.

Вартае ўвагі

Пікет супраць безвыбараў у Варшаве

https://youtu.be/OAHp7H2VlSs Ля помніка Касьцюшку ў Варшаве прайшла пратэстацыйная акцыя, арганізаваная...

Ва Украіне загінуў беларускі ваяр Аляксандр Новік

Стралок-снайпер штурмавога аддзяленьня штурмавога батальёна, загінуў 20 студзеня падчас...

Аб антыдзяржаўнай рыторыцы праціўнікаў дыктатуры

Рыторыка супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў гучыць шмат з асяроддзя...

Апошняе

Пікет супраць безвыбараў у Варшаве

https://youtu.be/OAHp7H2VlSs Ля помніка Касьцюшку ў Варшаве прайшла пратэстацыйная акцыя, арганізаваная...

Ва Украіне загінуў беларускі ваяр Аляксандр Новік

Стралок-снайпер штурмавога аддзяленьня штурмавога батальёна, загінуў 20 студзеня падчас...

Аб антыдзяржаўнай рыторыцы праціўнікаў дыктатуры

Рыторыка супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў гучыць шмат з асяроддзя...

Міліцэйскі вышук у акупаванай Беларусі: вядомыя музыкі, фатографы, стэндап-комікі…

Міліцэйскі вышук у вольных краінах: забойцы, гвалтаўнікі, рабаўнікі. Сярод тых,...

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

Уладзімер Мулявін унёс велізарны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: