1 чэрвеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Зьявілася інтэрактыўная мапа манументальнага мастацтва Беларусі

Створаны беларускімі актывістамі вэб-сайт Monumental.by мае выгляд інтэрактыўнай мапы манументальнага мастацтва Беларусі. Тут сабраны творы ў тэхніках сграфіта, мазаікі, керамікі, барэльефа, гарэльефа, вітражоў, роспісу і іншых.

Карта дазваляе зручна адсартаваць аб’екты па тэматыках, напрыклад, «Рэвалюцыя і вайна», «Народныя казкі/легенды», «Прырода», «Ідэалогія», а таксама стане, часе стварэньня і даступнасьці для наведвальнікаў.

Ключавая асаблівасць праекта — фіксацыя страчаных аб’ектаў, якія былі зьнішчаныя альбо схаваныя пад абліцоўкай. Пры гэтым кожны такі аб’ект суправаджаецца кароткай інфармацыйнай даведкай.

База працягвае напаўняцца, яе стваральнікі заахвочваюць усіх неабыякавых дадаваць зьвесткі і фатаграфіі пра новыя творы манументальнага мастацтва, а таксама паведамляць пра стан ужо вядомых аб’ектаў.

Апошняе

За пратэсты 2020 года СК РБ асудзілі больш за 6000 чалавек

Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры:...

Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў.

Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага крыла Патранатажнай службы БДК (https://t.me/BDK022), у...

Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў

За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: