18 снежня 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

“Харошага рускага” Ігара Рогава і яго жонку затрымалі ў Польшчы, абвінавачваюць у шпіянажы

Ігар Рогаў працаваў у штабе Навальнага, Хадаркоўскага, а таксама быў затрыманы ў 2020 годзе ў Беларусі падчас пратэстаў.

Падрабязнасьці справы паведамілі выданьню “Вось Так” у пракуратуры Польшчы. Да гэтага Ігара Рогава абвінавачвалі ў падрыхтоўцы выбуху. Да двух ужо існуючых артыкулаў цяпер дабаўлены трэці — аб удзеле ў дзейнасьці замежнай разведкі або дзеяньні ад яе імя. Таксама ў параграфе 3 артыкула аб шпіянажы ўказана пранікненьне ў электронную сістэму з мэтай збору інфармацыі, якая патэнцыйна можа нанесьці шкоду дзяржаве.

Раней на тры месяцы арыштавалі Ірыну Рогаву — жонку Ігара. Ёй прад’явілі абвінавачаньні ў шпіянажы і дапамозе.

Сябар Рогавых, Даніла Бузанаў, якога дапытвалі ў якасьці сведкі, распавёў «Вось Так», што супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў цікавіла магчымае супрацоўніцтва Рогава з ФСБ.

У 2017 годзе Рогаў быў намесьнікам каардынатара штаба Навальнага ў мардоўскім Саранску. Потым — каардынатарам мардоўскага аддзяленьня «Адкрытай Расіі» Міхаіла Хадаркоўскага. У 2020 годзе актывіста затрымалі на пратэстах у Беларусі, куды ён прыехаў назіраць за выбарамі.

Як адзначае «Вось так», гэта першы выпадак абвінавачаньня расейскіх палітэмігрантаў, якія з’ехалі пасля пачатку вайны, у шпіянажы.

Вартае ўвагі

Апошняе

Зьявілася інтэрактыўная мапа манументальнага мастацтва Беларусі

Створаны беларускімі актывістамі вэб-сайт Monumental.by мае выгляд інтэрактыўнай мапы...

У Грузіі абралі новага прэзідэнта — Міхаіла Кавелашвілі. Апазыцыя выбары не прызнае

Упершыню выбары прайшлі па новай схеме: не наўпроставым галасаваньнем,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: