16 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Дэкларацыя — шлях да незалежнасьці

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

Паводле Дэклярацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, “якая ўсталявана на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу”. Сілу канстытуцыйнага закона Дэклярацыя набыла 25 жніўня 1991 г.

Зянон Пазьняк пра дату 27 ліпеня 1990г.:

27 ліпень — гэта вялікі гістарычны дзень Беларусі. Дэклярацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята, дзякуючы магутным высілкам Народнага Фронту і дэпутатаў Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце і ў выніку зьбегу абставінаў, якія выдатна скарысталі дэпутаты-фронтаўцы.

БНФ прапанаваў Вярхоўнаму Савету прыняць дэклярацыю аб незалежнасьці ўжо ў канцы траўня 1990 года і прадставіў тэкст Дэклярацыі, які зачытаў з трыбуны Вярхоўнага Савета Старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Для камуністычнага парляманта гэта была поўная нечаканасьць. Ніхто з саветаў ня мог уявіць, што такое можа быць. Дэклярацыю завалілі.

Але (іронія лёсу) неўзабаве прышла рэкамендацыя з Масквы прыняць дэклярацыю аб суверэнітэце. Гарбачоў так загуляўся зь Ельцынам у барацьбе за ўладу, што рашыў абнавіць СССР (перазагрузіць) і, шляхам няхітрых мніпуляцыяў, адправіць Ельцына ў “апэндыкс” РСФСР а самому панаваць у абноўленым СССР без канкурэнцыі.

Камуністы ў БССР не хацелі прымаць дэклярацыю і вялі справу на правал. Але ініцыятыву ўзялі на сябе фронтаўцы, падрыхтавалі тэкст і ў выніку жорсткай палітычнай барацьбы і гнуткай, нечаканай для камуністаў парляманцкай тактыкі, дамагліся, што Дэклярацыя была ня толькі прынятая, але дзень яе прыняцьця быў афіцыйна аб’яўлены днём Незалежнасьці.

Рэальным Днём Незалежнасьці стаў потым 25 Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя была аб’яўлена канстытуцыйнвм законам, але роля 27 ліпеня вялікая і вызначальная. Сутнасьць “вызначальнасьці” гэтага дня у тым, што дзяржаўную незалежнасьць прадыктавала грамадзтву не асобная палітычная партыя, не нефармальная палітычная сіла, а дзяржава ў асобе вышэйшага заканадаўчага воргана.

Дэклярацыя, аб’яўленая ўладай, зрабіла магутны рэвалюцыйны ўплыў на сьведамасьць і стан думаньня паняволеных саветамі беларусаў. Праз год 25 Жнівнь 1991 года стаў трыумфам незалежнасьці Беларусі, якую прывіталі ўсе беларусы.

Жыве Незалежная Беларусь! Славім ліпеньскую дэклярацыю як шлях да волі і незалежнасьці Беларусі, якую здабылі 25 Жніўня 1991 года!

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: