26 лютага 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Швэцыя будзе выдаваць “пашпарт замежніка” беларусам з пратэрмінаваным пашпартам

Швэдская міграцыйная служба прымае пад увагу ўказ беларускіх уладаў ад 4 верасьня 2023 года, паводле якога, грамадзяне Беларусі зараз не маюць магчымасьці атрымаць за мяжой новы пашпарт.
Паводле апублікаванага міграцыйнай службай дакумэнта, былі прааналізваны і ўлічаны меркаваньні беларускіх праваабаронцаў, якія зафіксавалі выпадкі арыштаў людзей, якія вярнуліся ў Беларусь за працягам закончанага пашпарта.

Згодна з швэдскім заканадаўствам, іншаземцу можа быць прадастаўлены від на жыхарства нават пры адсутнасьці пашпарта, калі атрымаць пашпарт у разумны тэрмін немагчыма праз замежнае прадстаўніцтва сваёй краіны або ўнутры сваёй краіны. А ў цяперашніх умовах гэта тычыцца ўсіх беларусаў з пратэрмінаваным пашпартам за мяжой.
Таму міграцыйны орган Швэцыі плануе выдаваць “пашпарты іншаземцаў” грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Швэцыі і не могуць атрымаць пашпарт без рызыкоўнай паездкі ў Беларусь. З дапамогай гэтага дакумента можна будзе падаць заяву на атрыманьне віду на жыхарства Швэцыі.

Ці будзе гэта праязны дакумент замежніка ці нейкі іншы дакумент, пакуль не зразумела.

МЭМАРАНДУМ

24-га лютага спаўняецца чатыры гады ад пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і разьвязваньня поўнамаштабнай вайны супраць Украінскай нацыі.

Контратака ЗСУ

ЗСУ контратакуюць: з канца студзеня пад кантроль вернутыя 8...

❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг

У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся...

Апошняе

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: