15 мая 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

7 сакавіка 1938г. нарадзіўся Міхась Чарняўскі — беларускі археолаг, гісторык і грамадскі дзеяч.

Міхась Чарняўскі прынцыпова гаварыў па-беларуску ў савецкі час, зазнаў перасьлед КДБ, стаяў у вытокаў БНФ “Адраджэньня”

Разам з Уладзімерам Караткевічам, Зянонам Пазьняком быў удзельнікам клюбу вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973—74. Быў звольнены з працы, зазнаў перасьлед з боку КДБ.
У 1988—1989 стаўся адным з заснавальнікаў БНФ “Адраджэньне”. Пазьней уваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю “Грамада”. У 2001 року ўвайшоў у аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня «Вэтэраны Адраджэньня».

М. Чарняўскі – аўтар дзьвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыкляпэдычных артыкулаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Аржеалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасьці тамах. Кансультаваў энцыкляпедыю «Археалёгія і нумізматыка Беларусі» і Энцыкляпедыю гісторыі Беларусі.
Напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоньнікі».
Рызыкуючы трапіць за краты, вывез з Зэльвы і захоўваў да лепшых часоў, а затым апублікаваў «Споведзь» Ларысы Геніюш.

С упэўненасьцю можна сказаць, Міхась Чарняўскі быў сьвядомым беларусам, ён усё жыцьцё прысьвяціў новай, сьветлай Беларусі.
Мне бацька гаварыў, што я беларус, вучыў. Я памятаю, што я яшчэ зусім малы, „р“ не вымаўляў, а ён мне пальцам тыкаў у грудзі і казаў: „Ты запомні, ты — беларус!“. Я казаў: „Я — белалус, белалус!“.
Клічучы замуж будучую жонку Сьвятлану, Міхась папярэдзіў:
«Давядзецца выбіраць, выберу не цябе, а – Беларусь».

Памёр Міхась Чарняўскі 20 студзеня 2013 году ў Менску пасьля цяжкай і працяглай хваробы.

Вартае ўвагі

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Беларускія гісторыкі стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» за мяжой і запусьцілі свой тэлеграм-канал

Беларускія гісторыкі, апынуўшыся ў эміграцыі, вырашылі пачаць навукова-асьветніцкую дзейнасьць,...

Апошняе

Да пытаньня аб атаках на грамадзка-эканамічную інфраструктуру Беларусі

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца,...

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Беларускія гісторыкі стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» за мяжой і запусьцілі свой тэлеграм-канал

Беларускія гісторыкі, апынуўшыся ў эміграцыі, вырашылі пачаць навукова-асьветніцкую дзейнасьць,...

У Вільні пройдзе вечарына памяці беларускага ваяра Міраслава Лазоўскага

Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: