7 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на выступе Джо Байдэна ў Кангрэсе 7 сакавіка, каб не сядзець побач з Ю.Навальнай

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на выступе Джо Байдэна ў Кангрэсе 7 сакавіка, паведамляе The Washington.

Прычына ў тым, што яе збіраліся пасадзіць побач з удавой Аляксея Навальнага. «План Белага дома заключаўся ў тым, каб стварыць выяву абедзвюх жанчын, кожная з якіх зьяўляецца сімвалам супраціву Пуціну». Але прысутнасьць Навальнай «выклікала дыскамфорт ва ўкраінцаў» праз словы яе мужа пра «расейскі» статус Крыма. Агулам украінцы крытычна ставяцца да яго асобы.

“У той час як на Захадзе мы заўсёды думалі пра яго як пра чалавека, які адважна змагаўся супраць Пуціна, ва Украіне Навальнага разглядаюць як чалавека, які адпавядае сьвядомасьці расейскага нацыяналізму і імперыялізму», — пракамэнтавала гэту падзею Аліна Палякова, прэзідэнт вашынгтонскага аналітычнага цэнтра European Policy Analysis.

Апошняе

Сярод вызваленых і вывезеных у Польшчу таксама грамадзянін Польшчы Гжэгаж Гавэл

Гжэгажа Гавэла раней затрымлівалі ў Беларусі па абвінавачаньні ў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: