12 лютага 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Лукашэнка падпісаў указ “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу”

Самаабвешчаны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу”

У дакуменце прыводзіцца парадак таго, як дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі маюць пераводзяцца з працы ў мірных умовах на ваенны час.

Паводле лукашэнаўскіх СМІ, у гэтым дакумэнце прапісана, як будзе забяспечвацца ўзгодненае і эфектыўнае ўзаемадзеянне пры ўзнікненьні пагроз для нацыянальнай бясьпекі, улічваючы зьмяненьне ваенна-палітычных умоў.

Так, кіраўнікі дзяржорганаў і некаторых арганізацый пры ўвядзеньні ваеннага становішча зараз змогуць атрымліваць воінскія званьні, што нібыта дазволіць эфектыўней працаваць дзяржаўнаму апарату ў ваенны час.

У кантэксьце гэтай навіны, лукашэнаўскія СМІ традыцыйна нагадваюць чытачам пра “абвастрэньне сітуацыі ў непасрэднай блізкасьці ад меж рэспублікі і неабходнасьці пільнай ўвагі бясьпецы краіны”.

Апошняе

Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфіяў Напалеона Орды

11 лютага — дзень нараджэньня Напалеона Орды. Да гэтай...

ЗША захапілі чарговы танкер «ценявога флоту» РФ

Вайскоўцы ЗША захапілі ў Індыйскім акіяне падсанкцыйны танкер Aquila...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: