Браты з Беларусі, Сяргей і Алег Пакроўскія, жывуць у Барселоне з 2015 года. Яна маюць у сваёй уласнасьці кватэру коштам 170 000 £. Цяпер ім пагражае турма за «абарону сваёй уласнасьці». Расказваем, што адбылося.
Два браты-эмігранты перажываюць у Барсэлоне жудаснае двухмесячнае выпрабаваньне. Яны змагаюцца са сквотэрамі, захапіўшымі іхную маёмасьць, канфлікт дагэтуль застаецца нявырашаным. Больш за тое, калі нашыя суайчыньнікі выселілі няпрошаных гасьцей сілай, то былі арыштаваныя паліцыяй.
Нататка: хто такія “сквотэры”?
Сквотэры (таксама “акупасы”) – людзі, якія незаконна засяляюцца ў чужое жыльлё і адмаўляюцца сыходзіць. Прыклад “сквотэрства” простай мовай: калі вы набылі свой дом у Гішпаніі, абсталявалі яго на свой густ, а потым з’ехалі ў адпачынак на тыдзень. Вяртаецесь – а ў вашым доме ўжо жывуць другія людзі, выселіць іх, аказваецца, ня так і проста ці абсалютна немагчыма. Сквотынг – зьява нерэдкая для Гішпаніі. Справа ў тым, што па мясцовым законам грамадзяне, якія занялі чужое жыльлё на перыяд больш за 48 гадзін і не маюць іншай нармальнай жылплошчы, не могуць быць выгнаны адтуль без пастановы суда. А сам судовы працэс можа зацягнуцца на шмат месяцаў і на тое спатрэбіцца істотныя высілкі.
Зразумеўшы, што жыльлё захоплена, беларусы патэлефанавалі ў паліцыю. Тады сквотэры паабяцалі, што на наступны дзень пакінуць кватэру. Аднак замест гэтага “захопнікі” атакавалі братоў на лесьвічнай клетцы, узброіўшыся нажамі. Для Алега гэта скончылася невялікім парэзам на шчацэ і зламаным носам.
Алег Пакроўскі пасьля нападу “сквотэраў”. Аўтарскае права: Olive Press
Няпрошаныя госьці ў кватэры беларусаў, так званыя “сквотэры”. Аўтарскае права: Olive Press
29-гадовы Сяргей сказаў Olive Press: «Я нармальны чалавек, які плаціць па іпатэцы і павінен вельмі шмат працаваць, а цяпер магу апынуцца ў турме».
Ён лічыць, што сквотэры, якія нацэліліся на яго і братаву маёмасьць, зьяўляюцца «злачынцамі, якія карыстаюцца дурнымі законамі».
15 студзеня, калі сквотэры адсутнічалі, браты скарысталіся магчымасцью і вярнуліся ў свой дом. Паводле інфармацыі, атрыманай гішпанскімі выданнямі, беларусаў арыштавалі за “ўваход у памяшканьне пацярпелых без іх згоды, пагрозы пацярпелым, зьмену замкаў і нанясеньне ўрону”, а таксама за “ўзяцьце правасудзьдзя ў свае рукі”. Аднаму са сквотэраў нібыта была нанесеная лёгкая траўма малатком – гэта абвінавачаньне Алег і Сяргей аспрэчваюць.
Паліцэйскія увайшлі у кватэру і арыштавалі Сяргея з Алегам. Афіцэры так патлумалі братам свае дзеяньні: «Мы ўваходзім, таму што гэта рэзідэнцыя іншых людзей. Гэта не ваша рэзідэнцыя. Нас выклікалі, бо тут жывуць мужчына і цяжарная жанчына. Хаця вы можаце быць уладальнікам маёмасьці, гэта дом тых, хто яе заняў».
Беларусы сьцвярджаюць, што любыя спробы вярнуць плошчу безпасьпяховыя – сквотэры пагражаюць нажамі, а шматлікія званкі па экстраным нумары не прывялі да арышту ніводнага з няпрошаных гасьцей.