14 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Экспарт з Расеі ў 2023 годзе ўпаў на 28,3 працэнта

Узмацненьне заходніх санкцый, адключэньне газу эўрапейскім краінам і падзеньне цэн на сусьветных сыравінных рынках ударылі па экспартных даходах расейскай эканомікі.

У 2023 годзе паступленьні ў Расею ад вывазу за мяжу тавараў скараціліся на 28%, паказвае статыстыка Федэральнай мытнай службы. Выніковы аб’ём экспартнай выручкі – $425,1 млрд. – стаў самым нізкім з пандэміі-2020, а адносна першага года вайны зьменшыўся на $167,4 млрд.

У параўнаньні з першым годам вайны сыравінная выручка скарацілася на 34% пасля таго, як нафтавікі былі вымушаны прадастаўляць двухзначныя зьніжкі нешматлікім пакупнікам, а “Газпром” спыніў пастаўкі большасьці эўрапейскіх кліентаў. Па выніках года экспарт газавай манаполіі стаў самым нізкім з 1985 года, а аб’ёмы здабычы абрынуліся да мінімуму за ўсю гісторыю кампаніі.

Пастаўкі расейскіх тавараў у Эўропу, некалі найбуйнейшы рынак збыту, паводле мытнай статыстыкі, скараціўся ўтрая, да $84,9 млрд. А тры чвэрці ўсяго экспарту – $306,6 млрд – прыйшлося на краіны Азіі, галоўным чынам Кітай.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: