12 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Ва Украіне затрымалі з наркотыкамі беларуса. Раней яго выгналі з Палка Каліноўскага

Былога дабраахвотніка Юрыя Гарупу (псэўданім “Хмель”), затрымала ўкраінская паліцыя ў горадзе Хмельніцкім. Пры ім было знойдзена 300 грамаў моцнадзеючага наркатычнага рэчыва Альфа-PVP, больш вядомага як “солі”.

“Хмель” раней зьяўляўся ў СМІ, але не як злачынца, а як “аблічальнік”. У інтэрв’ю Эўрарадыё Гарупа абвінавачваў кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага (раней ён там служыў) у вымаганьні грошаў і шантажы, а таксама ў нядбалых адносінах да параненых. Баец сьцвярджаў, што праз гэта ён перайшоў у іншае падраздзяленьне. Прыводзім цытату Хмеля з інтэрв’ю Эўрарадыё: “ПКК — это “Беларусь”, в которой ты ходишь и боишься слово сказать. Разница только в том, что недовольных не арестуют, а обзовут алкоголиком, наркоманом и отправят “на клубнику в Польшу”.

Як нам паведамілі ўласныя крыніцы, блізкія да Палка, ужо на той момант у “Хмеля” былі праблемы з наркотыкамі і алкаголем. З гэтых прычынаў ўзьнікалі бясконцыя канфлікты з кіраўніцтвам, што прывяло да яго сыходу з ПКК.

Паводле нашых дадзеных, калі Гарупа ілгаў у СМІ пра кіраўніцтва падраздзяленьня, Полк не даваў публічнасьці інфармацыі аб яго залежнасьцях, каб не псаваць “Хмелю” жыцьцё і не пляміць сваю рэпутацыю.

Цяпер беларусу пагражае да 12 гадоў зьняволеньня за “незаконнае захаваньне, перавозку наркатычных сродкаў”.

Ня ўсім “героям” і “выкрывальнікам” у СМІ можна верыць.

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Кіраўнік Памежнай службы Летувы: Праблему паветраных шароў занадта раздзімаюць

Кіраўнік Памежнае службы Летувы Рустам Любаеў лічыць, што праблему...

Апошняе

❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ

Разам ушануйма  герояў, што 105 год таму змагаліся супраць...

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

Нацыянальна-вызвольны Рух “Вольная Беларусь” пашырыў зварот !

Нацыянальна-вызвольны Рух "Вольная Беларусь" пашырыў зварот, у якім падкрэсьліў...

Зянон Пазьняк апублікаваў новы артыкул

Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул, палітычны аналіз сучаснай міжнароднай сітуацыі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: