24 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Як беларусы дапамагалі акупаваным чарнігаўцам

У Чарнігаве адкрылася выстава памяці беларускіх воінаў, якія абаранялі Украіну

У рамках адкрыцьця першая намесьніца старшыні Чарнігаўскага абласнога савету Ніна Лемеш рассказала, як беларусы дапамагалі чарнігаўцам, якія ў лютым-красавіку 2022 году апынуліся пад акупацыяй:

— Я добра памятаю люты-сакавік 2022 году, калі жыхары, якія былі пад поўнай акупацыяй, мелі сувязь і знайшлі гэтую сувязь з нашымі неакупаванымі тэрыторыямі, і беларусы падалі асабліва моцную руку падтрымкі. Але гэта не той беларускі рэжым, які зрабіў усё, каб з тэрыторыі Беларусі ляцелі ракеты і ішлі войскі…
— Ёсць такія факты, калі жыхары акупаванай тэрыторыі ехалі ў Беларусь і прывозілі адтуль прадукты і медыкаменты. Паехалі ў Беларусь, знайшлі там кантакт, куды ехаць купляць. Гэта нярэдкія выпадкі. Яшчэ ў красавіку, калі мы размаўлялі (з жыхарамі дэакупаванай тэрыторыі Чарнігаўскай вобласьці, — заўвага) — мы казалі пра неадназначнасьць: ляцелі ракеты зь Беларусі і пайшлі расейцы, але шмат хто там не падтрымлівае гэта, яны проста услых гэта не кажуць, але саму Украіну падтрымліваюць. Такія кантакты і дапамога былі ў Беларусі, кажа палітык Ніна Лемеш.

Выстава «З Украінай у сэрцы» будзе экспанавацца ў Мастацкім музеі Чарнігава да канца студзеня. Уваход вольны.

Апошняе

Арсэнал — Сіці, гульня-анонс сэзону АПЛ-2026/27

16 жніўня «Арсэнал» разграміў «Манчэстэр Сіці» 3:0 у Community...

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г

Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску...

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: