20 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Пратэсты ў Башкарстастане ў адказ на прысуд Фаілю Алсынаву

У Башкартастане суд прыгаварыў актывіста Фаіля Алсынава да чатырох гадоў у калоніі агульнага рэжыму

Актывіста прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 282 КК РФ (“Узбуджэньне нянавісьці або варожасьці, а роўна прыніжэньне чалавечай годнасьці”).

Вядома, што напярэдадні абвяшчэньня прысуду па справе абаронцы гары Куштау Фаіля Алсынава, супрацоўнікі праваахоўных органаў масава затрымлівалі эка-актывістаў. Некаторых затрыманых адвозілі на допыты ва ўпраўленьне ФСБ па Башкартастане. Паведамлялася аб перабоях у працы месэнджэра WhatsApp. Увечары 16 студзеня мэсанджар Telegram заблакаваў некалькі апазіцыйных башкірскіх каналаў, праз якое каардынаваліся прыхільнікі Алсынава.

Тым не менш, 17 студзеня падтрымаць актывіста да суда прыйшло некалькі тысяч чалавек. Пад’езды да будынка суда былі перакрыты сілавікамі, людзям даводзілася кідаць свае аўтамабілі і ісьці пешшу.
Акрамя таго, у Баймаку практычна поўнасьцю заглушылі інтэрнэт. Пратэстоўцы скандавалі “Свабоду!” і “Фаіль, мы з табой!”. Паліцыянты перакрылі дарогу да суда і не прапускалі аўтамабілі.

Пасля абвяшчэньня прысуду сілавікі пачалі затрымліваць людзей, якія сабраліся ля залы суда. Супрацоўнікі АМАП білі пратэстоўцаў дубінкамі, пратэстоўцы закідвалі іх шапкамі, пальчаткамі і сьнегам. Супраць дэманстрантаў ужылі слёзатачывы газ.
Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

У інтэрнэце сталі з’яўляцца відэазвароты мясцовых жыхароў Башкартастана да сваіх суайчыньнікаў, якія ваююць ва Украіне, каб тыя вярталіся дадому “абараняць сваю зямлю”: “Пакуль вы ваюеце за амбіцыі аднаго чалавека, ваш народ б’юць дубінкамі АМАП і Расгвардыя”.

Апошняе

Трывае збор сродкаў на падарункі дзецям беларускіх дабраахвотнікаў

Гэтыя дзеці жывуць у розных краінах, у розных абставінах,...

Першыя фота з Вільні

З Польшчы ў Вільню прыбылі дваццаць чалавек, сярод іх...

UPD Павал Севярынец прыбыў зрэшты ў Вільню !

Павал Севярынец прыбыў у Варшаву разам з другімі палітвязьнямі. Нагадаем,...

Зьявіўся першы фотаздымак Паўла Севярынца на волі

Павал быў сярод палітвязьняў, якіх 13 сьнежня вывезлі ва...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: