20 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Абраз з выявай Сталіна выстаўлены ў кафедральным саборы Грузіі

У саборы Цмінда-Самэб (Сьвятой Тройцы) у Тбілісі знойдзены абраз з выявай савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна.

Абраз Іосіфа Сталіна, ініцыятара зьнішчэньня незалежнасьці Грузіі, забойцы тысячаў сьвятароў і стваральніка савецкай таталітарнай сыстэмы ў Траецкім саборы. Чарговы «поспех» расійскай машыны інфармацыйнай вайны, на які ўжо варта было заўважыць

Напісаў гісторык Георгій Кандэлакі, які заўважыў гэты абраз у Сьвятыне.

Кіраўнік службы па сувязях з грамадскасцю Патрыярхату Грузіі Андрый Джагмаідзэ паведаміў, што гэты абраз прысьвечаны не Сталіну, а Найсьвяцейшай Матроне, і што на абразы могуць трапіць, у прыватнасьці, «вялікія праціўнікі царквы» — напрыклад, рымскі імператар Дыяклетыян.

«Гэта не першы раз, калі сьвята хочуць азмрочыць скандалам, каб замест радасьці пасеяць у сэрцах нянавісьць», — сказаў прадстаўнік царквы.

Як даўно ікона зьявілася ў царкве і па чыёй ініцыятыве, Ягмаідзэ адмовіўся адказаць. Рускі сьлед у паходжаньні гэтага абраза ён назваў «другасным пытаньнем».

У Расеі абраз «Блажэнная Матрона дабраслаўляе Іосіфа Сталіна» зьявіўся ў 2008 годзе ў храме сьвятой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў Санкт-Пецярбургу — ужо тады выклікаўшы хвалю крытыкі, пасля чаго абраз забраў ігумен Яўстафій да яго дадому. Пасьля гэтага вобраз неаднаразова з’яўляўся ў розных рускіх храмах.

Здарэньне характэрызуюць скандальным, у грузінскім грамадстве гучыць абурэньне аднак, варта зазначыць другі аспэктам гісторыі. У сучасным грамадстве адносіны да асобы Сталіна саміх грузінаў не адназначныя.

Як заўважае выданьне “Кавказкий Узел”, Для многіх жыхароў Грузіі Сталін застаецца важным сімвалам, аднак ён пазбаўлены сур’ёзнага палітычнага зьместу. Хутчэй, ён становіцца аб’ектам лакальнага патрыятызму і народнай глыбокай пашаны. Партрэт Сталіна (сына майстра чаравікаў, як бы “сьвятога апекуна чаравікоў”) вісіць у кожнага абутковага майстра побач з абразом Маці Божай. Грузінскае грамадства ў большасьці сваёй не схільна да рэфлексіі і па-ранейшаму кансерватыўна, пры гэтым падобныя настроі ўзмацняюцца.

Грамадзяне Грузіі пазбягаюць дыскусіі на балючыя тэмы, пераацэньванне каштоўнасьцяў даецца ім з цяжкасьцю. Як аказалася, адмовы ад устоянага міфа пра Сталіна як пра “вялікага сына грузінскага народа” так і не адбылося, адзначаў у 2013 годзе Фонд Карнегі** у сваім дакладзе па выніках апытаньня аб стаўленьні да Сталіна на Каўказе.

Запрашаем на «Урок роднай мовы» з Зянонам Пазьняком!

Сябры, у нас нядаўна нарадзілася ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай...

У цэнтры Масквы ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў палае НПЗ

НПЗ знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кілямэтах ад Крамля. Украінскія...

Апошняе

Па выніках першага кола WC2026

Футбол на топ-узроўні ўсё часьцей ператвараецца ў шахматную партыю,...

Сёньня спаўняецца 102 гады Васілю Быкаву

19чэрвеня1924 году нарадзіўся Васіль Уладзімеравіч Быкаў. Васіль Быкаў быў ня...

Запрашаем на «Урок роднай мовы» з Зянонам Пазьняком!

Сябры, у нас нядаўна нарадзілася ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай...

У цэнтры Масквы ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў палае НПЗ

НПЗ знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кілямэтах ад Крамля. Украінскія...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: