5 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Якуб Наркевіч-Ёдка – «электрычны чалавек», «утаймавальнік маланак», «беларускі Тэсла»…

Якуб Наркевіч-Ёдка – «электрычны чалавек», «утаймавальнік маланак», «беларускі Тэсла»…Адным словам – чалавек-легенда. Гэта быў вельмі таленавіты беларус.

У другой палове ХІХ-га стагодзьдзя жыў чалавек, які праводзіў эфектныя эксперыменты і рабіў нечаканыя вынаходніцтвы, які сваімі дасягненьнямі істотна абагнаў сваю эпоху, і гэта быў Сармат-Якуб-Сігізмунд Атонавіч Наркевіч-Ёдка (Якуб Наркевіч-Ёдка). А нарадзіўся ён 8 студзеня 1847 года ў маёнтку Турын на беразе Сьвіслачы.
Навуковыя інтарэсы Якуба Наркевіч-Ёдка ахоплівалі галіны фізікі, медыцыны, прыродазнаўства.

У 1891 год Якуба Наркевіч-Ёдка вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрыёмніка), але, на жаль, не запатэнтаваў сваё вынаходніцтва.

Таленавіты беларус вынайшаў практычнае выкарыстаньне ў медыцыне метада электрамагнітнага выпраменьваньня газаразраднай плазмы.

Якуба Наркевіч-Ёдка – вынаходнік мэтаду электрафатаграфаваньня «без аб’ектыва”. Прынцып засноўваўся на тым, што аб’ект, які дакранаўся да фотапласьцінкі пад электрычнай напругай, пакідаў на ёй выяву свайго «эфірнага цела». Сваю вынаходку Наркевіч-Ёдка назваў электраграфіяй. Гэты мэтад і сёньня вядомы ў свеце як “Сістэма Ёдкі”.

Дарэчы, менавіта на аснове адкрыцьця Наркевіча-Ёдкі пасля быў створаны дэтэктар хлусьні. Хаця сам аўтар выкарыстоўваў уласнае вынаходства выключна для складаньня электраграм, якія дапамагаюць доктару паставіць дыягназ і прызначыць лячэньне.

Мэтады магнiтатэрапii, электратэрапii i фiтатэрапii, якiя ўжываў прафесар Наркевiч-Ёдка, эфектыўна дапамагалі медыкам ў лячэньні сухотаў.

Якуб Атановіч пайшоў з жыцьця 6 лютага 1905 года і пахаваны на фамільных радавых могілках у вёсцы Наднёман Уздзенскага раёна.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: