Дэпартамент міграцыі Летувы вынес 1644 рашэньні адносна пагрозы нацыянальнай бяспецы з боку грамадзян Беларусі
На сваім вэб-сайце Дэпартамэнт апублікаваў лічбы справаў па пагрозе нацыянальнай бясьпекі і адмоваў у атрыманьні ВНЖ беларусам і расейцам.
Статыстыка наступная:
1644 рашэньні адносна пагрозы нацыянальнай бяспецы з боку грамадзян Беларусі;
562 адмоваў ў выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве;
343 — адмоваў зьмены такога дакумэнту;
450 рашэнняў аб ануляванні дазволаў на часовае пражыванне грамадзян Беларусі, якія раней мелі і дзейнічаюць.
Двойчы беларускім грамадзянам адмаўлялі ў выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Літве, 8 разоў прымаліся рашэнні аб ануляваньні такіх дакументаў.
279 разоў беларускія грамадзяне атрымлівалі адмоўныя адказы на нацыянальную літоўскую візу.
Вынесена 397 рашэньняў аб пагрозе дзяржаўнай бяспецы з боку грамадзян Расеі.
76 разоў расейцам адмаўлялі ў часовым дазволе на жыхарства ў Летуве,
84 разы — у падаўжэнні.
90 рашэньняў аб ануляваньні яшчэ дзейных дазволаў на часовае пражыванне грамадзян Расеі.
90 рашэньняў вынесена адносна ануляваньня дазволаў на пастаяннае пражыванне грамадзян Расеі ў Летуве.
Дзьвум грамадзянам Расеі пастанавілі не выдаваць від на пастаяннае жыхарства ў Летуве, калі чалавек звяртаецца па яго ўпершыню.
55 разоў вырашалася не выдаваць расейцам нацыянальныя візы.
Дэпартамэнт піша, што эфэктыўна працуе і дапамагае мэтад запаўненьня анкеты для грамадзян Беларусі і Расеі, у якой задаецца пытаньне стаўленьня да вайны ва Украіне і спраўджваюцца адносіны апліканта да НАТО.