13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чатыры гады таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі парэшткі паўстанцаў 1863-1864 гадоў

22 лістапада 2019 года ў Вільні адбылося (пера)пахаванне паўстанцаў 1863-64 гадоў, у тым ліку Зыгмунта Серакоўскага і Вінцэнта “Кастуся” Каліноўскага.

Прах удзельнікаў паўстаньня пасьля працэсіі праз цэнтар Вільні быў пахаваны ў капліцы на могілках Росы.

У той дзень у Вільню прыехалі тысячы беларусаў з нацыянальнымі сьцягамі, каб на ўласныя вочы паглядзець на гістарычную падзею.

Парэшткі паўстанцаў былі выяўлены выпадкова падчас раскопак у 2017 годзе на гары Гэдыміна ў Вільні літоўскімі архэолагамі.

У сакавіку 2019 года літоўскія дасьледчыкі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю рэшткаў Каліноўскага.

Дзяржаўную камісію ў справе перапахавання ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мемарыялізацыю, а беларускі урад асаблівай зацікаўленасьці не праявіў. Беларуская грамадскасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагіллі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: