20 мая 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Па сьлядах адной ІПСА

“Фашысты будучыні будуць зваць сябе антыфашыстамі”

Уінстан Чэрчыль

30 кастрычніка ў вядомым часопісе Time выйшаў рэзанансны артыкул журналіста Саймана Шустэра, ‘Nobody Believes in Our Victory Like I Do.’ Inside Volodymyr Zelensky’s Struggle to Keep Ukraine in the Fight (Ніхто так не верыць у нашу перамогу, як я». Унутры барацьбы Уладзіміра Зяленскага за тое, каб утрымаць Украіну ў барацьбе).

Гэтая публікацыя выклікала сапраўдны выбух ва ўкраінскім грамадстве і зноў актуалізавала праблему расейска-украінскай вайны ды дапамогі Украіне для заходняга чытача.Артыкул быў сапраўды вельмі важным, нават анансаваны ягоны працяг.

Выйшаў артыкул у досыць важны, у першую чаргу для Украіны, момант.У апошнія два гады вялікую папулярнасьць у медыйным прасторы атрымала так званае «ІПСА» (інфармацыйна-псіхалагічныя спецыяльныя аперацыі). Прычым адным зь першых і найбольш актыўных прасоўвальнікаў гэтага тэрміна быў адыёзны расейскі прапагандыст Юры Падаляка. Тым не менш менавіта ва ўкраінскай інфапрасторы зьявілася дастаткова небясьпечная тэндэнцыя называць “іпсам” любую інфармацыю, якая не падабаецца яе спажыўцам. «Гэта расійскае ІПСА!» і далей не мае значэньня, што гэта за інфармацыя, хто яе распаўсюджвае і ці карэлюецца яна ўвогуле з рэальнасьцю.Аднак, як вядома, калі ў вас параноя, тое гэта зусім не азначае, што за вамі ніхто ня сочыць. І ад таго, што ва ўкраінскіх (і не толькі) медыя пачалі злоўжываць дадзеным тэрмінам рэальныя расійскія «ІПСА» ня зьніклі.Вельмі падобна, што артыкул Саймана Шустэра ў Time гэта вельмі высокапрафесійная, вельмі якасны «ІПСА», якая, трэба прызнаць, дастаткова пасьпяховая.

Справа ў тым, што тое, чым займаюцца Салаўёў, Кісялёў, Норкін, Тур, Азаронак і ўжо згадваны Падаляка гэта не «ІПСА», а звычайная грубая прапаганда, пабудаваная на жахлівай хлусьні, якую досыць проста дэзавуяваць. А якаснае «ІПСА» разлічанае на чытача, які адносна разьбіраецца, гэта калі даецца 90-95% праўдзівай інфармацыі, вельмі якасна падабранай і акцэнты ў якой расстаўляюцца такім чынам, каб падводзіць да пэўнай высновы. Пры гэтым фактаж сапраўды праўдзівы, што адразу дае крэдыт даверу да ўсяго тэксту. Але вось сама выснова, гэта тыя самыя 5-10% ключавой хлусні, якая ў выніку ў дадзеным кантэксьце зацыкляецца. Па такой схеме працуюць прафесіяналы, а Сайман Шустэр сапраўды зьяўляецца майстрам сваёй справы.І вось ключавая думка, якую даносяць у гэтым артыкуле і з’яўляецца тымі 5-10%. Факты прадстаўленыя і разсартаваныя ў артыкуле ствараюць наступную карціну: на Банкавай сядзіць «крывавы паяц», які адзіны верыць у перамогу над Масквой, усе астатнія разумеюць немагчымасьць гэтага, але асяродзьдзе прэзідэнта крадзе як у апошні раз і таму і баіцца сказаць Зяленскаму праўду, а вайскоўцы усё разумеюць і проста сабатуюць благія загады і адначасова з гэтым вельмі жадаюць канчаткі вайны і перамір’і, а народ вельмі стаміўся ад вайны і жадае міру.

Фота: Сайман Шустэр і Уладзімір Зяленскі падчас паездкі ў Херсон у сьнежні 2022 (twitter.com/shustry))

На гэтым моманце можна вярнуцца ў 2019 год і ўбачыць там «крывавага барыгу» замест «крывавага паяца», Свінарчукоў замест Ермака і становіцца зразумела, што гэта абсалютна адзін у адзін той самы сцэнар, што быў разыграны тады. Характэрнай асаблівасьцю любога гатунку расейскай прапаганды зьяўляецца прыпісваньне сваім ворагам уласных праблем, мадэляў паводзін і іншага. Бясконцае зацыкльваньне «не мы фашысты — вы фашысты!». Калі казаць пра 2019, трэба прызнаць, што тады ўсё спрацавала вельмі пасьпяхова.

Але варта памятаць, што гаворка зараз ідзе не пра Зяленскага, як і ў 2019 гаворка ішла не пра Парашэнку. Персона прэзідэнта тут ролі не адыгрывае, а важна тое, што пасаду прэзідэнта Украіны займае чалавек, які адмаўляецца капітуляваць перад Расеяй. Вось і запускаецца гісторыя пра «крывавых» кіраўнікоў які адзін хоча вайны і толькі таму яна і ідзе(!).

“He deludes himself,” one of his closest aides tells me in frustration. “We’re out of options. We’re not winning. But try telling him that.”

пераклад: «Ён падманвае сябе», — расчаравана кажа мне адзін з яго бліжэйшых памочнікаў. «У нас няма варыянтаў. Мы не перамагаем. Але паспрабуйце сказаць яму гэта”.

І ўзнікае пытанне: ці зможа ўкраінскае грамадства і ўлада не патрапіць у другі раз у гэтую пастку і дасягнуць кансэнсусу?

А зараз пару словаў аб аўтары артыкула. І гэта гісторыя аб тым, як можа загубіць кароткая памяць. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны на працягу апошніх практычна двух гадоў актыўна супрацоўнічалі з Сайманам Шустэрам, мяркуючы па ўсім нават не цікавячыся тым, чым займаўся дадзены журналіст літаральна некалькімі гадамі раней.

Сёмага студзеня 2021 года ў тым самым часопісе Time пад аўтарствам таго самага Саймана Шустэра выйшаў артыкул пра 17000 неанацыскіх баевікоў у «АЗОВе», якія прыцягваюць крымінальных прыхільнікаў тэорыі перавагі белай расы з ўсёй Эўропы і падмацоўвалася гэта ўсё вялікай колькасьцю фотаматэрыялаў з выявай свастыкі. Тады гэта выклікала грандыёзны скандал у ЗША, які скончыўся расьследаваннем у кангрэсе, што ў сваю чаргу стала моцным ударам па дапамозе Украіне.

І вось мы маем сапраўднага прафесіянала, які ўжо даказаў сваю эфектыўнасць у барацьбе супраць аказаньня краінамі «Захаду» (у першую чаргу ЗША) дапамогі Украіне. І менавіта ён, па дзіўным зьбегу абставінаў, актывізуецца ў той самы момант, калі ў кангрэсе ЗША крытычная сітуацыя, зьвязаная з дапамогай Украіне, калі трампісты ўсё блакуюць і тут атрымліваюць такі цудоўны аргумент яшчэ і часопіса Time, які як вядома значна больш зьвязаны з дэмакратычнай, а зусім не з рэспубліканскай партыяй ЗША. Гэта і ёсьць высокапрафесійная і вельмі своечасовая для Расеі «ІПСА».

One of Zelensky’s close aides tells me that even if the U.S. and its allies come through with all the weapons they have pledged, “we don’t have the men to use them.”

пераклад: Адзін зь блізкіх памочнікаў Зяленскага кажа мне, што нават калі ЗША і іх саюзнікі прынясуць усю абяцаную зброю, «у нас не будзе людзей, каб яе выкарыстоўваць».

Менавіта так для заходняй аўдыторыі спрабуюць стварыць карціну failed state, як пісаў Дзмітрый Мядзьведзеў аб Украіне. Дзяржава, якая не адбылася, па незразумелых прычынах супраціўляецца дзяржаве, якая даўно адбылася і хоча навесьці на яе тэрыторыі «парадак». Менавіта да такой высновы павінен прыйсьці «заходні» чытач такіх публікацый.

But according to U.S. and European estimates, the toll has long surpassed 100,000 on each side of the war.

пераклад: Але паводле амерыканскіх і еўрапейскіх ацэнак, колькасць ахвяр даўно перавысіла 100 000 з кожнага боку вайны.

Цікава было б даведацца хто тыя ананімныя крыніцы ў вышэйшым кіраўніцтве, на якія спасылаецца Сайман Шустэр і якія гуляюць сваю ролю у стварэньні такой негатыўнага вобразу Украіны, што у сваю чаргу набліжае рэалізацыю “В’етнамскага” сцэнару.

Dobrovolnik Michal


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

Вартае ўвагі

18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта...

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Апошняе

Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве (фота)

18 траўня, у 80-ю гадавіну дэпартацыі карэннага насельніцтва Крыма,...

18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта...

16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі

Беларускаму добраахвотніку з пазыўным "Мыш" было тады 49 гадоў. Міраслаў...

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

Да пытаньня аб атаках на грамадзка-эканамічную інфраструктуру Беларусі

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца,...

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: