12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF Peak на паўднёвы ўсход ад Мадагаскару, прыкладна за 830 км на поўдзень ад востраву Рэюньён.
Падставай для затрыманьня сталі падазрэньні ў выкарыстаньні падробленай рэгістрацыі судна і перавозцы нафты ў абыход усталяваных абмежаваньняў.
Паводле ўкраінскага выведнага праекту War&Sanctions, танкер зьвязаны з расейскай суднаходнай кампаніяй «Совкомфлот» і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канады, Японіі, Швайцарыі і Ўкраіны.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон пацьвердзіў правядзеньне апэрацыі і заявіў пра намер Парыжу працягваць барацьбу з расейскім ценявым флётам ва ўсім сьвеце.


