Паведамляецца, што ў пасажыраў, якія прыбываюць у сталіцу Расеі з гэтага рэгіёну, правяраюць тэмпэратуру.
Паводле паведамленьняў, выпадак чумы быў зафіксаваны ў Іркуцкай вобласьці напрыканцы верасьня — пачатку кастрычніка.
У рэгіёне выяўленьня інфэкцыі ўвялі санітарныя абмежаваньні й праводзяць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Праз наяўнасьць прамых авіярэйсаў паміж Іркуцкам і Масквой санітарныя службы ўзмацнілі кантроль за пасажырамі, якія прыбываюць з Іркуцкай вобласьці.
Беларусам варта дбаць пра ўласную бяспеку, асабліва тым, хто плянуе паездкі ў Расею ці вяртаньне зь яе.
На фоне паведамленьняў пра выпадак чумы ў Расеі ў суседніх краінах узмацняюць санітарны кантроль.
🇰🇬 Кіргізстан, паводле паведамленьняў, узмацніў санітарна-карантынны кантроль на пунктах пропуску, у тым ліку правяраюць людзей, транспарт і грузы.
🇰🇿 Казахстан праводзіць санітарна-карантынны кантроль на дзяржаўнай мяжы з Расеяй.
🇺🇿 Узбэкістан паведамляе пра захады дзеля прадухіленьня завозу асабліва небясьпечных інфэкцыяў.
🇲🇳 Манголія, паводле непацверджаных зьвестак, узмацніла гатоўнасьць у памежных з Расеяй раёнах.
У Беларусі, традыцыйна, дадатковых захадаў не адбываецца
Таксама зьявіліся паведамленьні, што ў Іркуцку на карантын маглі закрыць пяць лякарняў, у тым ліку дзіцячую. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.


