21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

16 верасьня 1859 года нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла – выбітная асоба ў гісторыі і культуры Беларусі.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла – адданы апекун беларускай нацыяльнай інтэлігенцыі, выдавец, мовазнаўца і літаратуразнаўца, фалькларыст і навуковец. Шляхціч па паходжаньню.

Яго ўнесак у справу Беларушчыны проста неверагодны, фактычна, гадаваньне і апекунства над беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй было справай усяго яго жыцьця.

Адным з самых вядомых дасягненьняў  Браніслава Эпімах-Шыпілы было заснаваньне і мецэнацтва выдавецтва “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ”, таксама Эпімах-Шыпіла зьяўляецца складальнікам рукапіснай “Беларускай хрэстаматыі”. І гэта толькі невялікая частка справы збіральніка Беларускай спадчыны.

Вядома, што Браніслаў Эпімах-Шыпіла моцна паўплываў на лёс і творчасьць Янкі Купалы. Ён быў сапраўдным апекуном будучага класіка беларускай літаратуры. Браніслаў Эпімах-Шыпіла дапамагаў Янку Купалу і  духоўна, і матэрыяльна. Яны былі аднадумцамі ў адраджэнні беларускай культуры.

Дарэчы, у фільме “Купала”, што выйшаў у Беларусі ў 2020 годзе, выдатна засьведчана роля Браніслава Эпімах-Шыпілы ў станаўленьні “генія” Купалы, паказана сяброўства і стасункі паміж дзьвума выбітнымі беларусамі. Янка Купала быў госьцем Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Сустрэчы будучых беларускіх геніяў на кватэры Эпімаха-Шыпілы ў далеўшым мелі гістарычную значнасьць. Паэт Купала жыў у прафэсара Шыпілы ў Пецярбургу 4 гады

На жаль, як і іншыя прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі, Эпімах-Шыпіла быў рэпрэсаваны саветамі.

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Польскі Onet: Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад

Польскае выданьне Onet апублікавала вялікі матэрыял пра тое, як...

Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў...

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У Польшчы затрымалі падазраваных ў нелегальным атрыманьні мільёнаў злотых ад Белсату

Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону...

Распачалася праца над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу

На 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Ёрку ўдзельнікі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: