Першыя падводныя археалягічныя дасьледаваньні ў Віцебску прайшлі на дне Заходняй Дзьвіны — насупраць гістарычнага цэнтру гораду, у раёне сутоку з Віцьбай і непадалёк ад былых Замкаў.
Раскопкі праводзілі супольна археолягі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі і дайвэры клюбу «Марскі Пегас».
Сярод знаходак — дзясяткі наканечнікаў старажытных дзідаў розных тыпаў і эпох, фрагмэнты вайсковай амуніцыі, сярэднявечная і пазьнейшая кераміка, гліняныя вырабы, каваныя цьвікі, мэталічныя дэталі мацаваньняў, а таксама косткі жывёлаў.
Адмыслоўцы адзначаюць, што дно Дзьвіны ў межах гістарычнага цэнтра месца захоўвае багаты культурны пласт, які фармаваўся стагодзьдзямі. Яго ўзьнікненьне зьвязанае з гандлем, суднаходзтвам і ваеннымі падзеямі, што адбываліся ў горадзе на працягу розных гістарычных эпох.
📸 Фотаздымкі: сайт «Віцьбічы».


