Сёньня Ўкраіна, паводле паведамленьня «еРадар», упершыню нанесла ўдар па Маскве з выкарыстаньнем уласнай балістычнай ракеты. Паведамляецца, што Сілы абароны задзейнічалі новую ракету Pelican, а таксама комплексы «Фламінго» і сыстэмы «Січень».
Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі афіцыйна заявіў пра пасьпяховае прымяненьне ўкраінскай балістычнай зброі.
Што вядома пра Pelican:
• тактычная балістычная ракета FP-7 распрацоўкі ўкраінскай кампаніі Fire Point;
• заяўленая далёкасьць — 200–300 км(але гэтыя паказьнікі істотна перавышаюць рэальнасьць сёньняшніх удараў);
• максымальная хуткасьць — да 1500 м/с (каля 5400 км/г);
• вышыня палёту — да 65 км;
• баявая частка — 150 кг;
• заяўленая дакладнасьць — каля 14 мэтраў;
• корпус выраблены з кампазыцыйных матэрыялаў, выкарыстоўваецца «гарачы» старт.
Калі гэтыя зьвесткі пацьвердзяцца, гаворка ідзе пра важны этап у разьвіцьці ўласнай украінскай ракетнай зброі – і пра яшчэ адзін сыгнал Маскве, што вайна ўжо ня можа разглядацца як канфлікт, абмежаваны тэрыторыяй Украіны.
🔴 ДАПАЎНЕНЬНЕ
Аднак РБК-Украіна са спасылкай на ўласныя крыніцы ўдакладніла: Pelican — гэта беспілётнік самалётнага тыпу. Ён ня мае дачыненьня да балістычнай ракеты FP-7, якую раней некаторыя СМІ і Telegram-каналы таксама называлі «Пэліканам».
Іншыя тэхнічныя зьвесткі пра беспілётнік Pelican пакуль не раскрываюцца.
Такім чынам, першапачатковая інфармацыя пра выкарыстаньне пад Масквой балістычнай ракеты FP-7 Pelican пакуль не пацьвярджаецца на дадзены момант


