6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

«Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца»: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў гучным сымвалічным крокам.

Лідары трох галоўных рэгіянальных і нацыяналістычных партый — SNP (Шатландыя), Plaіd Cymru (Уэльс) і Sіnn Féіn (Паўночная Ірландыя) — падпісалі супольны Мэмарандум аб узаемаразуменьні.

 Пра што дамовіліся партыі? 

▪️  Падкрэсьліваецца, што кожная з нацый мае права самастойна вызначаць сваю будучыню, а ўрад у Лондане «не мае права блакаваць дэмакратыю». 

▪️  Усе тры сілы адзначаюць, што Brexіt нанёс шкоду іх эканомікам, і бачаць будучыню сваіх краінаў у складзе  Эўрапэйскага Зьвяза.

▪️  Партыі плануюць адмовіцца ад «зламанай эканамічнай мадэлі Лондану», разьвіваць 

зялёную энэргетыку й каардынаваць дзеяньні на міжнароднай арэне.

Наколькі гэта сур’ёзна?

 Сустрэча падкрэсьлівае ўнікальны гістарычны момант: усе тры рэгіёны (Шатландыю, Уэльс і Паўночную Ірландыю) адначасова ачольваюць палітыкі, якія выступаюць за сувэрэнітэт ці незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

 Аднак экспэрты адзначаюць, што рэальнага распаду Злучанага Каралеўства пакуль не адбываецца: Sіnn Féіn імкнецца да аб’яднаньня Ірляндыі, SNP – да незалежнай Шатландыі, а Plaіd Cymru на дадзеным этапе сфакусаваная на пашырэньні аўтаноміі Ўэльса.  Для правядзеньня рэальных рэфэрэндумаў усё яшчэ патрэбна згода альбо спэцыяльныя працэдуры з боку цэнтральнага брытанскага парламэнту.

 Гэта перш за ўсё спроба супольнага палітычнага ціску на Лёндан і моцны інфармацыйны повад, які дэманструе паступовы зрух у канстытуцыйным дыялёгу ўнутры Брытанскіх астравоў.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: