20 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Арсэнал — Сіці, гульня-анонс сэзону АПЛ-2026/27

16 жніўня «Арсэнал» разграміў «Манчэстэр Сіці» 3:0 у Community Shield на «Прынсіпаліці Стэдыюм» у Кардыфе — і гэта быў першы афіцыйны матч Энца Марэскі ва «Сіці» пасьля Гвардыёлы. Голы: Калафіёры на 23-й сэкундзе (пас Льюіса-Скелі пасьля таго, як Мадуэкэ ажывіў навес), Хавэрц галавой на 28-й (скідка Дзоліса пасьля навесу Эдэгора), Эдэгор на 48-й (абыграў Гвардыёла ды брамніка). xG (expected goals, «ачаканыя галы»): 2.19 у «Арсэнала» супраць 0.77 у «Сіці», паводле Opta Analyst.

Гэта не выпадковасьць статыстыкі: самы хуткі гол «Арсэнала» пры Артэце наогул (з 668 забітых), і найгоршы разгром «Сіці» «на нуль» ад ангельскага клуба з лістапада 2024. З пачатку сезона-2023/24 «Сіці» выйграў толькі 2 з 9 узаемных матчаў з «Арсэналам» ва ўсіх турнірах.

Пры гэтым склады былі няроўнымі не на карысьць Ганэрз — Артэта пакінуў Саку і Райса толькі на паўгадзіны з лавы, Саліба не гуляе праз траўмуё. «Сіці» ж выпусьціў з першых хвілін амаль усіх зорак пасьля чэмпіянату сьвету — Холанда, Дуку, Фодэна і новага паўабаронцу Андэрсана. Нуньеш зьняўся перад матчам, справа прыйшлося ставіць непрафільнага Хусанава, які, пры ўсёй сымпатыі аўтара, ня справіўся.

Марэска пасьля матчу прызнаў: «Гол на 25-й сэкундзе паўплываў на гульню. Пасьля другога гола стала складаней». Капітан «Сіці» Рубэн Дыяш назваў гэта пераходным перыядам: «Наперадзе яшчэ шмат выпрабаваньняў». Былы абаронца «Арсенала» Марцін Кіоўн сказаў, што разрыў паміж камандамі «ашаламляльны», а мова цела «Сіці» — «бязжыцьцёвая», хоць і напомніў: «Сіці» прайграў 4 з апошніх 5 Community Shield (Суперкубак Англіі), зарана рабіць высновы.

І сапраўды варта быць асьцярожным: за ўсю гісторыю АПЛ толькі 8 з 34 пераможцаў Community Shield (24%) станавіліся потым чэмпіёнамі ў тым жа сезоне. З апошніх 15 пераможцаў — толькі «Сіці» ў 2018/19.

Куды больш красамоўным выглядае трансфернае акно. Ганэрз дакладна ўзмацнінілі патрэбныя пазыцыі: Бруна Гімараэш за £75м з «Ньюкасла» ў апорную зону, П’ера Інкап’е за £34.5м — выкуп арэнды ў левай абароне, Крыстас Дзоліс за £34м з «Брюге» на левы фланг, Ілан Мэслье бясплатна ў якасьці другога варатара.

Пайшлі толькі ратацыйныя гульцы — Трасар, Ківіёр, Норгар, Хайн. З чэмпіёнскага стартавага складу не прададзены ніхто. Агульныя выдаткі — £143.5м, чысты мінус — £119.2м.

«Сіці» ж патраціў рэкордныя £116м на Андэрсана з «Нотынгем Форэст» — і ў дэбютным матчы той паказаў найгоршы працэнт дакладных перадач сярод палявых гульцоў старту, ніводнага выйгранага адбору і адзін перахоп, паводле Football365.

Пры гэтым клуб адначасова губляе некалькі дасьведчаных лідараў — Бэрнарду Сілва пайшоў бясплатна ў «Рэал Мадрыд», Стоўнз адпушчаны, Акаджы прададзены ў «Інтэр», а Родры на гэтым жа тыдні пагадзіўся на пераход у «Барсэлону» прыкладна за €76.5м — гэта ўладальнік Залатога мяча мінулага чэмпіянату сьвету.

Агульныя выдаткі «Сіці» — £150.4м, чысты мінус — £77.65м, але сама структура акна — адначасовая змена трэнера і адток вопыту — куды больш рызыкоўная, чым дакладнае ўзмацненьне «Арсенала».

Новы сезон АПЛ пачынаецца ўжо ў заўтра!

Крыніца: JMSPORTS

Апошняе

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г

Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску...

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: