5 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

15 жніўня 1972 савецкім КГБ быў забіты Лявон Баразна — адметны дзяяч беларускага нацыянальнага руху

Узгадвае Зянон Пазьняк:

“15-ы жнівень 1972 год; быў цёплы дзень. Я сеў у электрычку і паехаў у Вязынку. Хадзіў цэлы дзень па лясах і палях, сядзеў пад дубам і глядзеў на радзіму Купалы. Нічога няма лепшага як быць на сваёй зямлі. Вярнуўся зацемкам. 

На раніцы мне на працу патэлефанавала жонка Лявона Баразны і сказала, што здарылася вялікае няшчасьце. Лявона забілі. Забілі нажамі гэбоўскія правакатары — два маскалі з расейскага горада Калінін. Бацька бандытаў палкоўнік КГБ узначальваў ахову Дома Ураду. Галоўны забойца на судзе на ўсе пытаньні механічна адказваў адной фразай: “я сын Сталіна”. Суд прысудзіў бандытам 8 і 15 год. Пасьля чаго іх быццам бы пасадзілі ў турму і сьлед іх зьнік. Нічога даведацца не ўдалося. (Так бывала ў СССР, калі забойцаў пакрывалі і выпускалі цішком). 

Загінуў беларускі мастак. Моцны чалавек. Ахвярны для Беларусі. Загінуў найлепшы сябра. Што я запомніў зь яго слоў — перакананьне, што за сваё, за свой народ трэба стаяць заўсёды, нават тады, калі ўсё валіцца, калі ўсё знішчаць, калі ўсе загінуць і зграя шалёных сабак акружыць цябе – не здавайся, бо гэтак толькі можна зьберагчы ідэалы і мець будучыню”

Гісторыя жыцьця і змаганьня Лявона Баразны. Глядзіце на канале Варта:

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: