14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

За арганізацыю няўзгодненай віктарыны ў Гродна цяпер можна патрапіць на суткі

Як паведамляе Вясна, у Гродне інтэлектуальна-забаўляльныя гульні прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў, праз што арганізатары цяпер павінны загадзя атрымліваць дазволы ў мясцовым выканкаме. У выніку большасьць запланаваных на жнівень віктарынаў была адмененая або часова прыпыненая, што абмяжоўвае магчымасьць жыхароў свабодна арганізоўваць і наведваць культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы.

На фоне гэтага жыхары Гродна ў сацсетках выказваюць абурэньне і асцерагаюцца, што падобная практыка можа распаўсюдзіцца і на іншыя гарады Беларусі. 

Пры гэтым арганізатары “Мазгабойні” ўжо паведамілі пра вяртаньне да гульняў, сітуацыя ж з іншымі арганізатарамі пакуль не змянілася.

Апошняе

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: