5 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусь і Расея перайшлі з «Зялёнай карты» на «Сінюю»

Першае пагадненьне, заключанае Расейскім саюзам аўтастрахоўшчыкаў (РСА) у рамках сістэмы “Сіняя карта” з Беларускім бюро па транспартным страхаванні (ББТС) пачало дзейнічаць у поўным аб’ёме з 2 верасьня.

Гэта адбылося у выніку прыпыненьня членства РСА і ББТС з 30 чэрвеня 2023 года ў рамках міжнароднай сістэмы страхавання “Зялёная карта”.

Правілы па “Сіняй карце” стануць аналагічнымі сістэме “Зялёная карта”, за выключэньнем некаторых палажэньняў, паведамляе Расійскі саюз аўтастрахоўшчыкаў.
РСА паведамляе, што ў якасьці дакумэнта, які пацьвярджае заключэньне дагавора, цяпер выдаюцца бланкі “Зялёная карта”, а пасьля 1 студзеня 2024 года будуць выдавацца новыя бланкі – “Сіняя карта”.
Беларускія страхавыя кампаніі заключылі двухбаковыя пагадненьні з трыма краінамі аб працягваньні тэрміну «зялёных картаў» яшчэ на год — да 28 чэрвеня 2024 года. Па гэтых страхоўках на асабістым аўто можна паехаць у Расею, Турцыю ды Азербайджан. Таксама па словах прэзідэнта РСА Яўгена Уфімцава, плануецца заключэньне дамоўленнасьцяў з Тунісам і Марока.

Валютай разьлікаў зараз з’яўляецца пераважна нацыянальная валюта краіны ДТЗ (раней разьлікі ажыццяўляліся ў эўра).

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Апошняе

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка

21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: