14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» песьню на верш Ларысы Геніюш, Народную Праграму “Вольная Беларусь” і шэраг беларускіх кніг

Суд Заводскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг друкаваных выданьняў.

У сьпісе — Народная Праграма “Вольная Беларусь” — гэта “праект новай Беларусі”, аўтарства калектыву беларускіх палітыкаў і спецыялістаў, сярод якіх Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Юры Беленькі і інш.

Таксама ў сьпіс патрапілі творы:

• «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»

• «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»

• «Менская вясна. – Наша Ніва, 1996»

• «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)

• «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)

• «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. – Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»

• «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)

• «Праграма канстытуцыйных пераўтварэньняў» (Міхаіл Пастухоў).

Адметна, што ва ўсіх назвах кніг замест «ў» супрацоўнікі суду пішуць «у».

Прачытаць Народную Праграму можна ТЎТ

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: