16 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Забілі ў турме за 8 каментароў супраць расейскіх акупантаў

Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «НН» пра Валянціна Штэрмера, які памёр за кратамі.

«Яго выганялі на прамзону, а ён ледзь хадзіў, на яго пастаянна псіхалагічна ціснулі. Неяк нас з ім вялі ў ШІЗА — ён ішоў наперадзе, а мяне за ім выводзілі ластаўкай. Ён упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся. Бяскрыўдны чалавек, нікому не мог зрабіць нічога дрэннага».

Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА.

Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага.

Як заяўлялі прапагандысцкія каналы, Штэрмер быў асуджаны за “8 каментароў на тэму СВА з абразамі грамадзян Расіі”.

Забілі Валянціна Штэрмера ў Папраўчай Калёніі №17 на пачатку 2025 г.

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: