15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй, хаця на поле выйшлі далёка не аптымальныя склады — і гэта адчувалася па ўсёй гульні.

Сіне-бела-чырвоныя з першых хвілінаў злавілі кураж: ужо на старце Мбапэ прастрэльваў правым флянгам, а ўдар французаў трапіў у перакладзіну. Адкрыў рахунак Дэмбэле — пасьля барацьбы на левым флянгу мяч перавялі направа, і фарвард майстэрска прыбраў абаронцу і пабіў у дальні кут. Затым пасьля вэртыкальнай атакі і праходу па левым краі Дэмбэле афарміў другі. Асобна адзначым Канэ: ставіўся да яго скэптычна, але яго чуцьцё на падстрахоўку і адскокі ўразіла па-сапраўднаму.

Нарвэжцы большую частку матчу сядзелі нізка, ставілі аўтобус у штрафной і да 29-й хвіліны не стварылі ніводнай варташкоднай атакі. Не абышлося і без клясычнай праблемы французаў з пакаленьня ў пакаленьне — памылкі ў абароне на роўным месцы, якія ледзь не прывялі да голу.

Перад перапынкам рахунак стаў буйнейшым: на 33-й хвіліне пасьля кутняга справа Дэмбэле пабіў у дальні, афарміўшы хэт-трык і закрыўшы пытаньне пра зыход тайму.

Другі тайм пачаўся бадзёрей, чым заканчваўся першы. Нарвэжцы адквіталі адзін — Осгор замкнуў навес Шэлдэрупа і даў сваім надзею. Заработалі пэнальці нібы зь нічога, але брамнік зборнай Францыі згуляў бліскуча — адбіў удар, які зыходна быў выкананы слаба. Далей гульня скацілася ў нуду: кантроль французаў, млявыя спробы нарвэжцаў і аўтобус у штрафной.

Кропку паставіў Дуэ — на 91-й хвіліне замкнуў навес галавой. 4:1, усё было зроблена задоўга да фінальнага сьвістка. Дэшам сваім эксьпэрымэнтальным складам атрымаў тое, чаго хацеў.

Працяг будзе.

Крыніца: JM SPORTS

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: