4 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Удар дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласьці

17 чэрвеня ў Бранскай вобласьці Расеі быў атакованы дронам аўтобус, які перавозіў дзіцячую футбольную каманду з Рэчыцы. Паводле расейскіх уладаў, аўтобус рухаўся па трасе А-240 па маршруце Гомель — Геленджык.

Загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей. Паводле розных афіцыйных зьвестак, пацярпелі ад шасьці да васьмі чалавек, сярод іх некалькі дзеці.

Міністар аховы здароўя Беларусі Аляксандар Хаджаеў паведаміў, што адзін дарослы і адно дзіця знаходзяцца ў цяжкім стане. 

Расея заяўляе, што аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай быў наўмысна атакаваны ўкраінскім дроном. Аналагічную пазыцыю займаюць і лукашэнкаўскія СМІ ды чыноўнікі.

Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны адхіліў абвінавачаньні ў датычнасьці да здарэньня. У афіцыйнай заяве сказана, што ў названы расейскім бокам час Сілы абароны Ўкраіны не выкарыстоўвалі беспілётнікі супраць цэляў у Бранскай вобласьці.

Зянон Пазьняк гэтак пракаментаваў тэракт:

“…напад дрона на беларускі аўтобус зь дзецьмі ў Бранскай вобласьці Расеі, — гэта хутчэй за ўсё ёсьць груба і неахайна зробленая расейская тэрарыстычная правакацыя. 

Ужо зразумела, што дрон быў невялікі і удар быў мэтанакіраваны, разьлічаны на мінімум ахвяр. (Такія дроны далёка ня лётаюць. Апэратар сядзеў непадалёк). Тэракт лагічна ўвязваецца з апошнімі падзеямі вакол Беларусі, у тым ліку і з адчайнымі паводзінамі Лукашэнкі, каб не ўпіхнуцца ў расейскую вайну”

“Беларусы вымушаныя вазіць дзяцей у Расею, бо Эўразьвяз пад выглядам пакараньня рэжыму Лукашэнкі заблякаваў усе кантакты, транспартны рух, гандаль і сувязі зь  Беларусяй і з Беларускім народам. Беларуская людзі ня могуць паехаць у эўрапейскія краіны (у адпачынак і т.п.) А аплочаная проксі-група ОСЦ пад выглядам “беларускай дэмакратыі” агучвае і ўслаўляе гэту антыбеларускую палітыку. 

Як тут паступіць рацыянальна і ў здаровым сэнсе? Мяркую, што па тэракту трэба  створыць міжнародную суседзкую крымінальна-юрыдычную экспэртызу, дзе павінны быць экспэрты Беларусі, Польшчы, Украіны і Расеі. Усё, што выдасьць ў гэтай сытуацыі адна Расея, ня будзе мець ніякага даверу і значэньня. Тым больш, на фоне расейскай палітыкі ціску і ўцягненьня Лукашэнкі ў сваю вайну. Міжнародную экспэртызу стварыць можна і неабходна. Асабліва ўлічваючы, што загінуў чалавек і разумеючы палітычны сэнс, дзеля чаго ўсё адбылося” — дадае Зянон Пазьняк.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: