9 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай і член Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з КГБ, бо меркавала, што супрацоўнічае з СБУ

Раман Пратасевіч паказаў у эфіры відэа, дзе экспэртка Офісу Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава пагаджаецца супрацоўнічаць з СБУ (а на самой справе, з КГБ), а таксама фрагмэнты яе перапіскі з гэбістамі.

У адказ Харысава заявіла, што каля году таму зь ёй зьвязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам СБУ. Паводле яе, у той час яна знаходзілася ў цяжкім псыхалягічным стане праз ціск з боку КДБ і праблемы са здароўем.

“Пазней з яго боку пачаліся пытаньні пра офіс, пра Сяргея, пра пераезд. Я ніводнага разу не напісала нічога звыш таго, што ёсць у пабліку / што я агучвала на эфірах «Еўрарадыё». Калі я бачыла, што пытаньні паступаюць па справах, якія ніяк не тычацца Украіны, я казала, што гэта ніяк не тычыцца Украіны.

У большасьці момантаў я строіла з сябе дурнічку і ігнаравала паведамленьні па некалькі сутак, таму што я зразумела, што сітуацыя вельмі дзіўная. Я выдаляла дыялог для двух бакоў, блакавала кантакт, але ён пісаў з новых, тэлефанаваў па шмат разоў на дзень (я ні разу не падняла слухаўку), пасля чаго забараніла тэлефанаваць не кантактам, але ён пісаў мне і пагражаў расправай” — заявіла Харысава.

Харысава прызнала памылкай запіс відэа пра гатоўнасьць супрацоўнічаць, але падкрэсьліла, што не «зьліла» ніводнага факту. Яна таксама паведаміла пра прыпыненьне супрацоўніцтва з усімі арганізацыямі і ініцыявала праверку ў дачыненьні да сябе.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: