6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расея фінансавала прасоўваньне моўнага закону ва Ўкраіне, які надаў расейскай мове статус рэгіянальнай

«Схемам» удалося знайсьці доказы расейскага ўплыву на прасоўваньне ва Ўкраіне так званага моўнага закону 2012 году, вядомага як «закон Ківалава-Калесьнічэнкі». Яго прыняцьце суправаджалася бойкамі ў парлямэнце і вулічнымі пратэстамі.

Гэты закон фактычна дазваляў выкарыстоўваць найболей распаўсюджаныя ў рэгіёнах мовы, перадусім расейскую, на роўні з украінскай або заместа яе. У 13 з 27 тэрытарыяльных адзінак Украіны расейская атрымала статус рэгіянальнай.

Журналісты выявілі, што Расея каардынавала прасоўваньне гэтай ініцыятывы і фінансавала зьвязаныя зь ёй захады да і пасьля прыняцьця закону. Сродкі накіроўваліся на публічныя падзеі, мэдыйныя публікацыі і друк матэрыялаў для ўкраінскай і міжнароднай аўдыторыі.

Паводле дадзеных расследаваньня, суаўтар закону Вадзім Калесьнічэнка атрымліваў фінансаваньне прынамсі двойчы ў 2012–2013 гадах — агулам каля 3,3 млн рублёў. Нягледзячы на тое, што ў 2018 годзе закон прызналі неканстытуцыйным, ягоныя палажэньні дагэтуль выкарыстоўваюць асобныя суды.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: