6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

За ўдзел у беларускім народным сьвяце «Гуканьне вясны» аштрафавалі маёра міліцыі – гэта ня жарт

У Гомелі госьці адной з гарадскіх рэстарацыяў атрымліваюцьь штрафы і арышты за ўдзел у народным абрадзе «Гуканьне вясны». Цяпер стала вядома, што пакараны за святкаваньне быў і міліцыянт, які ў ім удзельнічаў. Гэта маёр міліцыі, участковы інспектар Гомельскага РАУС Віктар Шыпкоў. Раней ён атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «За духоўнае адраджэньне» – за ўклад у захаваньне народных традыцый. А цяпер атрымаў пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Паведамляецца, што Шыпкоў шмат гадоў займаецца фальклорам і краязнаўствам, удзельнічаў у мерапрыемствах, прысвечаных беларускай традыцыйнай культуры. Акрамя таго, Віктар — шматдзетны бацька. 

У аблвыканкаме назвалі правядзенне абраду «несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам» і падставай для прыцягненьня да адказнасьці.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: