17 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украіна здолела паралізаваць каля 40% расейскага экспарту нафты

Расейскія нафтавыя кампаніі паведамілі пакупнікам пра магчымасьць абвяшчэньня форс-мажору па пастаўках нафты праз балтыйскія парты Прыморск і Ўсьць-Луга пасьля ўдараў УСУ. Пра гэта піша Reuters.

Парты падвяргаліся масіраваным абстрэлам тройчы. Прыморск прыпыніў пагрузку нафты 22 сакавіка пасьля таго, як у порце ўзьнік пажар на паліўных рэзэрвуарах. У Ўсьць-Лузе пажар на тэрміналах порту і транспартнай інфраструктуры працягваецца да гэтага часу.

У выніку спыненьня працы двух партоў было паралізавана каля 40% расейскага экспарту нафты, што стала найбуйнейшым збоем паставак нафты ў сучаснай гісторыі краіны.

Кіраўніцтва Ўсьць-Лугі мяркуе аднаўленьне экспарту ў сярэдзіне красавіка 2026 году.

Праз атаку БПЛА ў Ўсьць-Лузе прыпыніў працу і газавы комплекс «Новатэк», які перапрацоўвае газавы кандэнсат у нафту, керасін і мазут. Экспарт нафты з заводу прыпынены.

Усё гэта аказвае значны ўплыў на даходы Расеі ад экспарту нафты, якія выкарыстоўваюцца для фінансаваньня вайны, а таксама часткова кампэнсуе часовае зьмякчэньне санкцыяў ЗША, пішуць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: