15 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Дзень Волі ў Мінеапалісе (ЗША) адкрылі Беларускі Цэнтр. Ва ўрачыстасьці прыняў удзел Зянон Пазьняк

25 Сакавіка ў Мінеапалісе (ЗША) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага Цэнтру, адмыслова прымеркаванага да Дня нацыянальнага беларускага сьвята Дня Волі.

Цэнтр паўстаў дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, пры падтрымцы беларускай дыяспары. Гэта новая кропка прыцягненьня і яднаньня беларусаў у ЗША. У Цэнтры будуць праводзіцца беларускія імпрэзы і мерапрыемствы, аказвацца дапамога ўцекачам.

Удзельнікі паведамляюць:

“Дзякуючы ахвярнай працы і матэрыяльным укладаньням беларускага патрыёта Паўла Сакурца, які моцна спрычыніўся да вялікай беларускай падзеі, сьвята атрымалася ўрачыстым. Прысутныя шчыра віталі старшыню КХП-БНФ і НВР “Вольная Беларусь” Зянона Пазьняка, дэпутата Незалежнасці Юры Беленькага і дэпутата Менскага гарадскога савета 21-га скліканьня Галіну Пазьняк.

З вялікім сьвятам, дарагія беларусы!

Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Апошняе

Беларускі брэнд LSTR паведаміў пра закрыцьцё

Гэта ўжо трэці за апошні тыдзень нацыянальна арыентаваны праект,...

У памяць пра Алеся Пушкіна (1965 – 2023)

11 ліпеня – гадавіна сьмерці беларускага мастака і палітвязьня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: