1 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Арыштаваны Зьміцер Санько — патрыярх беларускага кнігадрукаваньня, адзін з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы

Як паведамляе партал НН, быў арыштаваны галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія». Мяркуючы па наяўнай інфармацыі гаворка ідзе пра крымінальную справу.

3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі выдуманую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Адпаведнае рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Гэтае рашэньне стала працягам масавых затрыманьняў беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Менску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адпраўлялі на суткі па адміністрацыйных пратаколах, складзеных, як цяпер звычайна, з надуманых падставаў.

У сьпісе людзей, якіх улады лічаць зьвязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяродзьдзі імёны. Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.

Людзі, якіх затрымалі ў гэтай справе, былі вельмі розныя: адзін — вядомы перакладчык, другі — кніганоша з «Белага легіёну», трэці — бізнэсовец.

Сёньня стала вядома, што Алеся Яўдаху выпусьцілі з СІЗА КДБ, а Багдановіча — з ІЧУ. Але ў засценках КДБ застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зьміцер Колас.

Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналёгія» Зьмітра Санько ў лютым ужо затрымлівалі, але не арыштоўвалі. Цяпер зьявілася інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, відаць, гаворка ідзе пра крымінальную справу.

Зьміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі. Кандыдат біялягічных навук і адначасова мовазнаўца, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, а з 1978 году зьвязаў сваё жыцьцё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (цяпер «Беларуская навука»). З 1995 году — больш за 30 гадоў — быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналёгія», якое спыніла дзейнасьць пасьля лютаўскіх арыштаў.

31 сакавіка Зьмітру Саньку споўніцца 76 гадоў.

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: