26 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Вільні затрымалі падлетка, які маляваў надпісы “Вільня наша”. Ён размаўляе па-літоўску без акцэнту

Паліцыя ў цэнтры Вільні ў сераду раніцай затрымала непаўналетняга, які на набярэжнай Нярыса фарбай кірыліцай напісаў «Вільня наша». Высьветлілася, што парушальніка затрымаў мінак — ён расказаў падрабязнасьці.

Паводле словаў Паўлюса (сапраўднае імя вядомае рэдакцыі), незвычайную сытуацыю ён заўважыў раніцай, калі ішоў на працу.

«Я ўбачыў, што чалавек прысядае, нешта робіць. Спачатку не зьвярнуў увагі, але калі падышоў бліжэй, заўважыў, што чалавек у капюшоне, апрануты ў чорнае, нешта фатаграфуе», — сказаў ён.

Тады ён убачыў, што той фатаграфуе надпіс кірыліцай. Паўлюс ужо чуў пра падобныя надпісы ў Вільні і ведаў, што, паводле падазрэньняў праваахоўных і выведкі, яны прызначаныя для распальваньня варожасьці ў Літве, а іх зьяўленьне арганізуюць расейскія і беларускія службы.

Апошнім часам падобныя графіці зьяўляліся ў розных сымбалічных месцах Вільні, напрыклад, каля ўраду і беларускай школы. У перакладзе гэта азначае «Вільня наша».

«Я спытаў: “Што ты тут робіш?” Ён зразумеў, што яго злавілі, і пачаў уцякаць», — успамінае Паўлюс.

Ён кінуўся даганяць. Калі хлопец дабег да праспэкту Гедыміна, Паўлюс пачаў крычаць, каб мінакі дапамаглі яго затрымаць. Той спатыкнуўся, упаў, і мужчына прыціснуў яго да зямлі.

Паводле Паўлюса, затрыманы сказаў, што яму толькі 14 гадоў, заплакаў і пачаў прасіць прабачэньня.

«Ён сказаў, што не хацеў нічога маляваць, але яго прымусілі: пагражалі, што калі не намалюе і не сфатаграфуе, спаляць яго дом», — дадаў ён.

Паліцыя, якая прыбыла на месца, адзначыла, што гэты падлетак ім ужо вядомы. Таксама Паўлюса зьдзівіла, што хлопец размаўляў па-літоўску без акцэнту.

Паўлюс адзначыў, што вырашыў затрымаць парушальніка, бо належыць да Саюзу стралкоў і ведае пра правакацыі, зьвязаныя з Расеяй. Ён лічыць, што гэта сыстэмная дзейнасьць.

«Гэта не нянавісьць, а, хутчэй за ўсё, сам гэты чалавек — ахвяра. Хтосьці сыстэмна імі маніпулюе. Але ў час вайны такія людзі могуць выдаваць пазыцыі або карэктаваць артылерыю. Гэта страшна», — сказаў ён.

Паліцыя Вільні паведаміла, што затрыманы нарадзіўся ў 2011 годзе, але іншых падрабязнасьцяў не раскрывае, бо вядзецца расьсьледаваньне і справа датычыць непаўналетняга.


Крыніца: https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/2879156/provokacijas-rengianti-nepilnameti-vilniuje-sulaike-praeivis-tokie-dalykai-baisus

Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам

Пра гэта паведамілі праваабаронцы. Палітвязень Сцяпан Латыпаў у ліпені...

Прэзідэнт Украіны павіншаваў беларусаў з Днём Волі

На старонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў сацыяльнай сетцы...

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус павіншаваў беларусаў з Днём Волі

"Дзяды нашых дзядоў абралі волю, за якую баролася кожнае...

Апошняе

Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам

Пра гэта паведамілі праваабаронцы. Палітвязень Сцяпан Латыпаў у ліпені...

Прэзідэнт Украіны павіншаваў беларусаў з Днём Волі

На старонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў сацыяльнай сетцы...

У красавіку пабачыць сьвет “Выбранае” Кастуся Езавітава

Беларускі інстытут навукі і мастацтва разам з выдавецтвам Фонду...

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус павіншаваў беларусаў з Днём Волі

"Дзяды нашых дзядоў абралі волю, за якую баролася кожнае...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: