12 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У красавіку пабачыць сьвет “Выбранае” Кастуся Езавітава

Беларускі інстытут навукі і мастацтва разам з выдавецтвам Фонду “Камунікат” абвясьцілі пра выхад першага тому новай кніжнай сэрыі “Спадчына БНР”. Адкрывае сэрыю выданьне “Выбранае” Кастуся Езавітава.

 Над кнігай працавалі трое ўкладальнікаў: Натальля Гардзіенка, Юры Грыбоўскі і Лявон Юрэвіч.

Як адзначаецца ў анатацыі, выданьне ўключае біяграфію Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, заснавальніка яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўца і публіцыста. Таксама ў кнізе сабраныя ягоныя асноўныя творы: успаміны, дасьледаваньні, вершы, нарысы, ліставаньне ды іншыя матэрыялы. Частка дакумэнтаў друкуецца ўпершыню.

Апошняе

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: