13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Полацку зьнішчылі гістарычны драўляны дом №14 па Ніжне-Пакроўскай вуліцы — адной з найстарэйшых у горадзе

На сёньняшні дзень ад будынку засталіся толькі руіны цаглянага цокальнага паверху, які ўрэзаны ў схіл. Драўляны аб’ём, што выходзіў на ўзровень вуліцы, знесены цалкам — не засталося ніякіх сьлядоў, піша канал Спадчына.

Гэты дом быў узьведзены ў пачатку ХХ стагодзьдзя сьвятаром Сьвята-Мікалаеўскага сабору Фамой Антаневічам. Да апошняга часу ён захоўваў традыцыйнае аблічча гістарычнага кутка Полацку, уключаючы арыгінальныя аканіцы, разьбяныя падзоры і ўпрыгожаныя філёнгамі вуглавыя накладкі.

Фармальна будынак ня быў унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў як асобны помнік, але яго каштоўнасьць была юрыдычна замацаваная зусім нядаўна. У зацьверджаным у верасьні 2023 году праекце зон аховы гістарычнага цэнтру Полацку дом №14 (разам з шэрагам іншых на вуліцы) быў уключаны ў афіцыйны пералік «аб’ектаў шэраговай гістарычнай забудовы».

Згодна з пунктам 20 гэтага дакумэнту, на тэрыторыі ахоўнай зоны катэгарычна забараняецца «страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакумэнтальных вартасьцяў… шэраговай гістарычнай забудовы, якая ня мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці». Рэглямэнты таксама наўпрост забараняюць неабгрунтаванае зьмяненьне характару архітэктуры фасадаў такіх будынкаў.

Знос гэтага дому — прамое парушэньне беларускага заканадаўства.

Крыніца фота: https://www.facebook.com/groups/153225413381656/permalink/1277010044336515/

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: