14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Урсула фон дэр Ляен на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заклікала паскорыць рамонт нафтаправоду «Дружба»

Урсула фон дэр Ляен на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заклікала паскорыць рамонт нафтаправоду «Дружба», каб хутчэй аднавіць пастаўкі ў ЭЗ расейскай нафты

Паводле словаў кіраўніцы Эўракамісіі, аднаўленьне працы трубаправоду важнае для стабільнасьці энэргазабесьпячэньня краінаў рэгіёну. У Брусэлі разьлічваюць, што рамонтныя працы будуць завершаныя як мага хутчэй, каб пазьбегнуць перабояў з пастаўкамі:

«Мы ўсе згодныя, што рамонт гэтага важнага трубаправоду павінен быць завершаны як мага хутчэй, каб забясьпечыць надзейныя пастаўкі энэрганосьбітаў і павысіць устойлівасьць энэргетычнай сыстэмы рэгіёну».

Нагадаем, што менавіта праз пашкоджаньне «Дружбы» абвастрылася спрэчка з Вугоршчынай і Славаччынай, якія атрымліваюць па ёй расейскую нафту: Будапэшт зьвязвае з аднаўленьнем паставак блякаваньне рашэньняў ЭЗ адносна Ўкраіны, а Браціслава ўжо спыніла аварыйныя пастаўкі электраэнэргіі.

Крыніца: https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2026/02/24/7231899/

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: