12 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Больш за 200 беларускіх палітвязьняў асудзілі за салідарнасьць з Украінай — «Вясна»


Сярод іх:

• псыхоляга з Маладэчна Жанну Дашкевіч — за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» і нібыта фінансаваньне ўдзелу ў вайне за мяжой

• былога вайскоўца Ўладзіслава Кашчэева і яго жонку Тацьцяну — за «здраду дзяржаве», імаверна ў сувязі з Украінай

• курсанта МУС Ільлю Нарышкіна — асудзілі на 15 гадоў, бо, як мяркуецца, хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў

• айцішніка Віталя Лескаўца — за данаты на дапамогу Ўкраіне

• музыканта Яўгена Глушкова — на 9 гадоў за перадачу зьвестак пра вайсковы аэрадром і тэхніку

Людзей караюць вялікімі тэрмінамі — да 15 гадоў калёніі, у тым ліку за данаты, фота, відэа і перапіску.

Паводле «Вясны», усяго крымінальныя справы за салідарнасьць з Украінай былі ўзбуджаныя як мінімум супраць 403 чалавек.

Асобна праваабаронцы адзначаюць масавы перасьлед па так званай «справе Гаюна» — людзей затрымліваюць і судзяць за фота і відэа перамяшчэньня расейскай вайсковай тэхнікі, якія яны дасылалі ў чат-бот «Беларускі Гаюн».

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: