14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг

У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Менску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў.

Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасьцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленьне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.

Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй (на фота) — невядома, піша @christianvision.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: