18 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусы раскупілі амаль усе квіткі на “Уладара Пярсьцёнкаў”, агучанага па-беларуску

У акупаванай Беларусі кожны фільм у пракаце на беларускай мове — унікальная і значная падзея.

Як паведамляе НН, у Мінску і Гродне паказваюць першую частку «Валадара пярсцёнкаў», агучаную па-беларуску. Тым, хто хоча трапіць на паказы, трэба паспяшацца — квіткі раскупаюць загадзя.

Паказваць будуць рэжысёрскую версію стужкі «Валадар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка», сеансы распачнуцца 12 лютага. Ладзяць іх у кінатэатрах сеткі mooon, што ў мінскіх гандлёвых цэнтрах Dana Mall i Palazzo і ў гродзенскім Triniti.

«Брацтва пярсьцёнка» выйшла яшчэ ў 2001 годзе, то-бок гэта не апошні блакбастар з рэкламай паўсюль. Да таго ж, рэжысёрская версія мае працягласць ажно ў 3 гадзіны 50 хвілін, што можа напужаць некаторых гледачоў.

І тым не менш, ужо цяпер квіткі на некаторыя сеансы раскупленыя цалкам. Гаворка пра сеансы 12 і 13 лютага ў 18 гадзін, якія адбудуцца ў Dana Mall, а таксама на нядзельны сеанс у 14.10 у тым жа кінатэатры.

Месцы на іншыя сеансы таксама хутка раскупаюць. Напрыклад, калі захочацца пайсці на сеанс 12 лютага ў 18 гадзін у Palazzo, знайсці добрае месца па цэнтры ўжо будзе складана. Лічаныя месцы даступныя на сеансе ў Dana Mall, які адбудзецца 14 лютага ў 14.10. Засталося літаральна некалькі сеансаў, дзе выбар месцаў яшчэ вялікі.

Пракатчыкам давялося яшчэ і запланаваць дадатковыя сеансы — замест раней абяцаных чатырох дзён паказу фільм будзе ў пракаце тыдзень. Новыя дні паказаў, з 16 па 18 лютага, з’явіліся ўсяго некалькі гадзін таму, але купляюць квіткі і на іх.

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: